В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Умовы не выкананы
Полацкі міжрайкамітэт дзяржкантролю ў час праверкі ААТ “Полацклес” адзначыў, што таварыству былі выдзелены сродкі інавацыйнага фонду канцэрна “Беллесбумпрам” у суме 310 млн. руб. пры ўмове выканання асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аднак таварыства не забяспечыла выкананне даведзеных заданняў, дапусціла падзенне аб’ёму вытворчасці прадукцыі. У сувязі з невыкананнем таварыствам умоў выдзялення інавацыйных сродкаў 310 млн. рублёў у маі бягучага года былі вернуты дзяржаве шляхам выпуску дадатковых акцый і павелічэння статутнага фонду таварыства за кошт павелічэнне ў ім долі дзяржавы.
Сродкі інавацыйнага фонду Мінэнерга ў суме 958 млн. руб., выдзеленыя на энергазберагальнае мерапрыемства па пераводзе вадагрэйнага катла з мазуту на паліўную шчапу, выкарыстаны не эфектыўна, дарагая тэхніка прастойвала з-за частых паломак.
Па выніках праверкі таварыства і службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Надрукавана ў №46 ад 21.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *