Лето. Как не стать жертвой кишечных инфекций.

Здоровье

Надвор’е спрыяе кішэчным інфекцыям
Лета – цудоўная пара для адпачынку, аздараўлення. Цёпла, і ўсе з задавальненнем купаюцца ў вадаёмах. Спеюць ягады і фрукты – чаму не паласавацца?
Усё гэта добра, толькі нельга забываць, што менавіта з цёплым надвор’ем узнікаюць самыя спрыяльныя ўмовы для размнажэння ўзбуджальнікаў розных кішэчных інфекцый.
Яны ўсюдыісныя. Пазбегнуць заражэння дапамагае выкананне самых простых правілаў асабістай гігіены, а таксама правілаў захоўвання прадуктаў і іх прыгатавання.
Звярніце ўвагу на выкананне наступных патрабаванняў:
– мыйце рукі з мылам перад ежай і пасля наведвання туалета;
– не піце сырой вады, а ягады, фрукты, гародніну старанна мыйце і абварвайце кіпенем;
– малако і тварог летам лепш ужываць пасля тэрмічнай апрацоўкі;
– своечасова выкідвайце ва ўстаноўленыя месцы бытавыя адыходы;
– прымайце меры да недапушчэння да прадуктаў мух, прусакоў, мышэй, пацукоў;
– трымайце ў чысціні і парадку кватэры, прысядзібныя ўчасткі, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі;
– вучыце дзяцей правілам асабістай гігіены ў час, калі адпачываюць ў лагерах ці проста знаходзяцца ў гасцях у вёсцы.
А калі пазбегнуць кішэчнай інфекцыі не ўдалося, не займайцеся самалячэннем, а зараз жа адпраўляйцеся ў бальніцу.
Н. КАЗЛОВА, памочнік эпідэміёлага ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №46 ад 21.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *