Строим жильё за кредиты и сбережения

Новости Общество Официально Экономика

Пабудавана 40 кватэр
За першае паўгоддзе бягучага года ў Шумілінскім раёне на жыллёвае будаўніцтва выкарыстана 5,8 мільярда рублёў інвестыцый, што ў супастаўных цэнах на 3,9% менш, чым за  адпаведны перыяд мінулага года. Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці (уключаючы індывідуальных забудоўшчыкаў) пабудавана 40 кватэр агульнай плошчай 2789 квадратных метраў, што склала 28,2% да гадавога задання. У параўнанні з першым паўгоддзем 2009 года ўвод у дзеянне жылля зменшыўся на 27 квадратных метраў, ці на 1%.
Асноўнымі крыніцамі фінансавання жыллёвага будаўніцтва з’яўляюцца крэдыты банкаў і ўласныя сродкі насельніцтва. Так, за кошт крэдытаў банкаў за першае паўгоддзе было пабудавана 2136 квадратных метраў (76,6% ад агульнага ўводу), за ўласныя сродкі насельніцтва — 653 квадратныя метры (23,4%).
У сельскіх населеных пунктах у першым паўгоддзі ўведзена ў дзеянне 2293 квадратныя метры (101,1% да ўзроўню першага паўгоддзя 2009 года).
Аддзел статыстыкі Шумілінскага раёна.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *