Отдыхая на природе, будьте осторожны – клещи атакуют.

Бяспека Здоровье

Извлечение клеща при помощи нитки

Асцерагайцеся кляшча
У апошнія гады ў лясах, парках, ля вадаёмаў адпачываць стала небяспечна. І ўсё з-за распаўсюджання кляшча – насякомага-паразіта, які з’яўляецца пераносчыкам энцэфаліту і Лайм-барэліёзу.
У медыцынскія ўстановы раёна за пяць з паловай месяцаў бягучага года звярнуліся 74 чалавекі, якіх пакусалі кляшчы. Насякомым правялі даследаванне і ў 16  выпадках выявілі ўзбуджальнікаў хваробы Лайма. Пацярпелі ад заражаных паразітаў 11 дарослых і 5 дзяцей.
Тэрыторыямі рызыкі ў раёне вызначаны вёскі Язвіна, Слабада, Лескавічы, а таксама Шуміліна.
Хвароба Лайм-барэліёза вельмі небяспечная. З токам лімфы і крыві ўзбуджальнік барэліёзу накіроўваецца ва ўнутраныя органы, суставы, лімфатычную сістэму. Праз 1-2 тыдні арганізм сігналізуе аб заражэнні ліхаманкай, галаўнымі болямі, стомленасцю, скаванасцю мышцаў шыі. Могуць узнікнуць пяршэнне ў горле, сухі кашаль, насмарк. Самае галоўнае, у 60-80% заражаных на месцы прысмоктвання кляшча недзе праз тыдзень узнікае кольцападобнае пачырваненне.
Калі лячэнне пачата своечасова, чалавек выздараўлівае хутка.
Каб пазбегнуць небяспечнай хваробы, карыстайцеся адпужваючымі кляшча сродкамі, часцей аглядайце адзін аднаго на наяўнасць прысмактанага паразіта. Выдаляць кляшча трэба асцярожна, выкручваючымі рухамі, каб не раздавіць і не пакінуць пад скурай яго часткі. Можна абмазаць месца прысмоктвання вазелінам ці камфорным маслам, што перакрые доступ кіслароду насякомаму і магчыма клешч адваліцца ад скуры. Змажце ранку 3-5% настойкай ёду ці 70% растворам этылавага спірту. Кляшча памясціце у сасуд, шчыльна закройце і аднясіце ў санстанцыю на даследаванне.
В. ШАРАФУТДЗІНАВА, памочнік эпідэміёлага ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *