Если в салоне авто, как в бане…

Бяспека Закон Здоровье

У салоне аўто, як у лазні
Спякота. У такіх умовах  нялёгка і за рулём. Пыл і хімічныя злучэнні на асфальце ператвараюцца з першымі кроплямі дажджу ў масляністую плёнку, якая значна зніжае каэфіцыент счаплення  колаў з дарогай і павялічвае тармазны шлях.
Таму вадзіцелям рэкамендуецца павольна зніжаць хуткасць, утрымлівацца ад рэзкіх манеўраў і тармажэння.
Не варта забываць уключаць шклоачышчальнікі  і перыядычна пырскаць на ветравое шкло вадой. У спякотныя дні рэкамендуецца ўключаць бліжняе святло фар, а пры прыпынку на абочыне –  аварыйную сігналізацыю.
Трэба памятаць, што ў спякоту пагаршаецца ўвага і самаадчуванне вадзіцеляў.  Як сведчыць статыстыка, менавіта ў гарачыню  пачашчаюцца з’езды ў кювет, наезды на веласіпедыстаў і пешаходаў… Толькі ў Віцебскай вобласці з 12 па 18 ліпеня  адбылося 24 дарожна-транспартныя здарэнні,  у якіх пяць чалавек загінула, дваццаць чатыры атрымалі раненні рознай цяжкасці.
Варта падумаць і пра дзяцей: ні ў якім разе нельга іх пакідаць у машыне  без нагляду, асабліва калі аўтамабіль стаіць на санцапёку. Па магчымасці ў спякоту ад паездак трэба ўстрымацца, перанесці іх на больш халаднаваты дзень.
Летам у вячэрні час многія жыхары раёна выязджаюць адпачыць і пакупацца. Таму яшчэ раз хочацца нагадаць: забараняецца паркаваць аўтамабілі блізка ля вады, на зялёнай зоне і тых ўчастках дарог, дзе транспарт стварае перашкоды для руху. Законанепаслухмяных вадзіцеляў чакае штраф.
У. КЛІМЕНКА, начальнік ДАІ РАУС.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *