Вы спрашивали: Где в Шумилино принимают тряпьё?

Вопрос-Ответ

Куды здаць рыззё?

У рэдакцыю раённай газеты патэлефанавала жыхарка райцэнтра з пытаннем: дзе ў Шуміліне можна здаць рыззё?
З гэтым пытаннем мы звярнуліся ў райспажыўтаварыства. “Нам можна здаваць рыззё, але не ўсё, – патлумачыў вядучы спецыяліст аддзела нарыхтовак Юрый Глаўдзель. – Раней прымалі рыззё незалежна ад яго якасці. А зараз на Барысаўскім заводзе другасных бытавых адходаў ад нас патрабуюць толькі шарсцяное ці баваўняна-папяровае. Такое  вымушаны прымаць і мы.   Цана – тры капейкі за адзін кілаграм.
Рыззё можна прывозіць у рабочыя дні ў склад другаснай сыравіны райспажыўтаварыства, які знаходзіцца за былой цэнтральнай лазняй, насупраць будынку былога магазіна “Будаўнічыя матэрыялы”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №50 ад 30. 06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *