Прокуратура района проверила пляжи и зоны отдыха

Закон Общество

Пра пляжы
Пракуратурай раёна праведзена праверка арганізацыі работ па прафілактыцы гібелі людзей на вадзе.
Падчас  рэйду былі наведаны ўсе пляжы на тэрыторыі раёна. Абследаванне паказала, што дапускаюцца шматлікія парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Тэрыторыя пляжа возера Мошна не абкошана, не падсыпалася пяском, у сувязі з чым дрэнныя падыходы да вады. Не абсталявана тут і пляцоўка для аўтатранспарту. Каля возера Мошна знаходзіцца возера Круглік, якое карыстаецца папулярнасцю ў насельніцтва, але гэты аб’ект не вызначаны як месца масавага адпачынку.
На пляжы возера Лескавічы не арганізаваны своечасовы вываз смецця, на момант праверкі кантэйнеры былі перапоўненыя.
Шмат пытанняў і па Шумілінскаму возеру. Падыходы да вады брудныя. Пясок завезены, але ляжыць у кучах. Прама на пляж заязджаюць аўтамабілі, устаноўлены для адпіскі шлагбаум яны проста аб’язджаюць.
Вынікі рэйду паказалі, што толькі адзін з пляжаў (возера Будавесць в. Амбросавічы) абсталяваны крыніцай пітной вады. Ні адзін з пляжаў, за выключэннем лагера “Дружба”, не абсталяваны выратавальнымі пастамі.
Вышэйпералічаныя парушэнні спрыяюць гібелі людзей на вадзе. У гэтым годзе ў раёне трое людзей патанулі, у тым ліку двое – на азёрах Шумілінскае і Будавесць.
Па выніках рэйду пракуратурай раёна выдадзена прадстаўленне старшыні раённага выканаўчага камітэта аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, якое рэгламентуе ахову жыцця людзей на вадзе.
А. ВЕЦЮГОЎ,  намеснік пракурора раёна.
Надрукавана ў №48 ад 28.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *