В комитете госконтроля – качество заготовки кормов

Вестник Комитета госконтроля

Марудныя тэмпы і з якасцю не ў ладах
Зялёнае жніво набірае абароты. Усе мы ведаем: малако ў каровы на языку, і ад таго, наколькі багаты і каларыйны будзе зімой рацыён у жывёлы, залежаць прывагі маладняку і важкасць надояў. Супрацоўнікаў дзяржкантролю цікавіла, наколькі аператыўна і па-гаспадарску вядзецца касавіца ў Сенненскім раёне. Адзначана, што з касьбой раннеспелых траў тут спазніліся. Па стану на 9 чэрвеня іх было скошана ўсяго 28,2% ад патрэбнага, у адной з гаспадарак гэта лічба не ўзнялася вышэй за 11%. А час прыспешвае: не спарадкуеш у пару —  страціш якасць. У ААТ “Белая ліпа” 10 га яжы зборнай меркавалася на корм, але трава пажаўцела.
Па кормаўборачнай тэхніцы. Не ва ўсіх гаспадарках дбайна падышлі да важнай кампаніі. У ААТ “Сінягорскае” з трох корманарыхтоўчых камбайнаў працаваў усяго адзін, іншыя не адрамантавалі, у многіх гаспадарках стаяць без справы касілкі, варушылкі, граблі. І гэта пры тым, што ў справаздачах выглядала амаль усё ў ажуры.
Парушалася дзе-нідзе і тэхналогія нарыхтоўкі сенажу. У тым жа “Сінягорскім” пад’езды да траншэі для закладкі корму не выслалі саломай, каля 15 тон масы, згружанай у траншэю, былі перамешаны з торфам і зямлёй. У адной з гаспадарак касьбу правялі з агрэхамі, корм абы-як зграбаўся ў валкі, падбіраўся з вялікімі стратамі.
Разглядалася і арганізацыя летне-пашавага ўтрымання гуртоў у гаспадарках Сенненскага раёна.
Па выніках праверак шэраг службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, прыняты меры па ліквідацыі недахопаў і парушэнняў.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №48 ад 28.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *