В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Аб попыце і прапановах
Насычэнне рынку таварамі пераважна айчыннай вытворчасці — задача, пастаўленая кіраўніцтвам краіны. Як яна выконваецца, прасочана на прыкладзе гандлёвага абслугоўвання ў шэрагу раёнах і мястэчках вобласці.
У цэлым сітуацыя на харчовым рынку стабільная. Тым не менш на асобныя айчынныя тавары застаецца павышаны попыт. Напрыклад, з-за росту цэн на імпартныя сінтэтычныя мыючыя сродкі сёння купляюць больш прадукцыю ААТ “Бархім”. Нягледзячы на тое, што таварыства паставіла ў Віцебскую вобласць больш намечанага, попыт не змяншаецца. Скараціўся з 20 да 3-7 найменняў асартымент СМС. Аналагічная сітуацыя з рэа-лізацыяй макаронных вырабаў беларускай вытворчасці.
Аднак трэба прызнаць, што ёсць выпадкі неразваротлівасці некаторых кіраўнікоў прадпрыемстваў і органаў мясцовай улады, калі здараюцца перабоі з завозам тавараў, якіх на складах у дастатковай колькасці. Напрыклад, наведаўшы магазін у в. Варкі Чашніцкага раёна, здзівіліся: на паліцах не было булачных вырабаў, яек, соды, крухмалу, грэчкі, аўсяных і ячных круп, воцату, смятаны і іншых тавараў, прадугледжаных асартыментным пералікам.
Усяго за чэрвень бягучага года па выніках праверак 28 парушальнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафаў на суму 2,3 мільёна рублёў.
Напружанне на палях
Праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытаннях догляду за пасевамі сельгаскультур, нарыхтоўкі кармоў, падрыхтоўкі да жніва. Праверкай былі ахоплены Гарадоцкі, Пастаўскі, Сенненскі і Міёрскі раёны. Выяўлены шэраг упушчэнняў і парушэнняў тэхналогіі. Напрыклад, падчас догляду пасеваў мінеральныя ўгнаенні ўносіліся нераўнамерна, няякасна праводзілася хімпраполка, у корманарыхтоўцы — адсутнасць міжгаспадарчых атрадаў, бескантрольнасць з боку спецыялістаў. І яшчэ — пажадана як мага хутчэй закончыць касавіцу першым укосам, каб быў час падрыхтаваць к “бою” зернеўборачныя камбайны і зернесушыльную гаспадарку.
Надрукавана ў №50 ад 5.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *