В субботу 28 октября в Шумилино выступят звёзды белорусской эстрады. Спешите на праздник «Мы — вместе!»

Актуалии Культура Общество

“Мы  – разам!” у Шуміліне

У суботу, 28 кастрычніка, у 17.00 на адкрытай сцэнічнай пляцоўцы г. п. Шуміліна пройдзе прафсаюзная Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя “Мы – разам!”
Акцыя ўжо пабывала  ў 136 гарадах краіны, сабрала на яркія канцэрты больш за 250 тысяч гледачоў. Сярод пастаянных удзельнікаў – зоркі беларускай эстрады Ірына Дарафеева, Вольга Плотнікава, Саша Нэма, дуэт “Аляксандра і Канстанцін”, Аляксей Хлястоў, Дзядзя Ваня, Вікторыя Алешка, Іна Афанасьева, Аляксандр Саладуха, група “БайСіці”, а таксама кампазітар Эдуард Ханок.
Хто з іх прыедзе ў Шумілінскі раён, пабачым  у суботу. Нароўні з прызнанымі мэтрамі на сцэне выступяць працоўныя таленты – фіналісты трох сезонаў Рэспубліканскага конкурсу творчасці працоўных калектываў Федэрацыі прафсаюза Беларусі “Новыя імёны Беларусі”.
Спадзяемся, што гэта будзе яскравае відовішча, якое, безумоўна, застанецца ў культурнай гісторыі раёна.
Васіль ЮХНАВЕЦ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Надрукавана ў №83 ад 24.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *