Природоохранная инспекция напоминает правила сбора лесных грибов и ягод

Актуалии Экология

У лес па грыбы, па ягады

У сувязі з надыходам сезона нарыхтоўкі і збору дзікарослых ягад і грыбоў Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што адпаведна з дзеючым   заканадаўствам забараняецца нарыхтоўка дзікарослых раслін і (або) іх частак (ягад, арэхаў, шышак, іншых пладоў, почак, лісця, кветак, кары і інш.) у населеных пунктах, у дэндралагічных парках, батанічных садах, у месцах прабывання і росту дзікай жывёлы і дзікарослых раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, у межах акругі і зон санітарнай аховы курортаў, у межах гісторыка-культурных запаведнікаў, мемарыяльных паркаў, археалагічных помнікаў, на тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў і ўстаноў аховы здароўя, у месцах масавага адпачынку насельніцтва, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і ліній камунікацый.

Нарыхтоўка і збор дзікарослых ягад і грыбоў павінны рабіцца спосабамі, якія не наносяць шкоды ягаднікам і грыбніцам.

Пры зборы ягад забараняецца прымяняць розныя механічныя прыстасаванні (шуфлікі, грабяні і г. д.), якія наносяць пашкоджанні зараснікам ягад і зніжаюць ураджай у наступныя гады. Забараняецца выбіраць брусніцы, калі няспелых ягад будзе больш 1% ад сабранай вагі, журавін – больш 5%.

Каб пазбегнуць пашкоджання грыбніцы ў час збору грыбоў, іх неабходна зразаць нажом ля асновы грыба або асцярожна выкручваць без парушэння ляснога подсцілу.

Разграбанне подсцілу з мэтай збору грыбоў, асабліва пры нарыхтоўцы лісічак, забараняецца.

Забараняецца збор грыбоў лісічак з памерам шляпкі менш 1,5 см у дыяметры.

Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар абласной інспекцыі аховы жывёльнага ірасліннага свету.

Надрукавана ў № 53 ад 15.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *