Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Ці ёсць свабодныя ўчасткі?
У КДК Віцебскай вобласці на асаблівым кантролі знаходзяцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на зямлі і забеспячэнні эфектыўнага выкарыстання зямель сельскагаспадарчага прызначэння.
Згодна з патрабаваннямі п. 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №667 “Аб канфіскацыі і прадастаўленні зямельных участкаў” мясцовыя выканаўчыя камітэты фарміруюць пералікі свабодных (незанятых) зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў населеных пунктах, на тэрыторыі раёнаў. Пералікі свабодных (незанятых) зямельных участкаў павінны падтрымлівацца мясцовымі выканаўчымі камітэтамі ў актуальным стане, штомесяц абнаўляцца і размяшчацца на інфармацыйных стэндах і афіцыйных сайтах дадзеных органаў у сетцы Інтэрнэт.
Пры гэтым сёлета падчас правядзення кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў КДК выявіў шматлікія факты не інфармавання асобнымі сельскімі (пасялковымі) выканкамамі грамадзян і юрыдычных асоб пра наяўнасць свабодных (незанятых) зямельных участкаў, што з’яўляецца парушэннем зямельнага заканадаўства, за якое прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 23.80 КаАП Рэспублікі Беларусь. Утойванне звестак пра наяўнасць свабодных участкаў не толькі ўшчамляе правы грамадзян, але і ў шэрагу выпадкаў стварае перадумовы для здзяйснення карупцыйных злачынстваў. Пры гэтым многія з гэтых участкаў не выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні, зарастаюць быльнёгам і кустоўем.
Парушэнні выяўлены ў Докшыцкім, Полацкім, Сенненскім, Гарадоцкім раёнах. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў 19 службовых асоб сельскіх і пасялковых выканкамаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Спісаць пасля ліквідацыі
КДК Віцебскай вобласці падчас правядзення кантрольных мерапрыемстваў у арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі выявіў факты неабгрунтаванага спісання арганізацыямі з бухгалтарскага ўліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), у адносінах да якіх прыняты рашэнні аб іх зносе (ліквідацыі).
А, між тым, дзеючым заканадаўствам устаноўлена, што аб’екты асноўных сродкаў, якія належаць спісанню (зносу), павінны лічыцца ў бухгалтарскім уліку (на збалансаваным рахунку) да завяршэння работ па іх зносе (ліквідацыі). Работы па іх знішчэнні (зносе, дэмантажы) павінны быць выкананы, як правіла, на працягу года з дня прыняцця рашэння аб спісанні ўказанай маёмасці.
Пры гэтым асобныя арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі спісвалі з бухгалтарскага ўліку капітальныя пабудовы адразу ж пасля прыняцця рашэння аб іх спісанні, у той час як да работ па іх ліквідацыі яны наогул не прыступалі альбо яны не былі завершаны ў поўным аб’ёме. У выніку дзяржаўная маёмасць працяглы час (да 1 года і 9 месяцаў) неабгрунтавана не лічылася па дадзеных бухгалтарскага ўліку арганізацый пры тым, што яна мае астаткавы кошт.
Парушэнні выяўлены ў Полацкім УП водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, КУП “Жыллёва-камунальная гаспадарка г.Полацка”, арганізацыях ЖКГ Гарадоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №88 ад 14.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *