Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Акцэнт праверак – прафілактычны

КДК праводзіць мэтанакіраваную работу па забеспячэнні ў вобласці выканання даручэння Кіраўніка краіны па лібералізацыі кантрольнай (нагляднай) дзейнасці і выключэнні залішніх патрабаванняў да бізнесу. Ажыццяўляецца пастаянны кантроль за выкананнем патрабаванняў Указа ад 16.10.2009 №510 “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” з разглядам вынікаў кантролю на калегіях Камітэта, у тым ліку сумесна з пракуратурай.
У цэлым па вобласці дасягнута і захоўваецца тэндэнцыя зніжэння колькасці праводзімых праверак. Так, напрыклад, у каардынацыйны план на другое паўгоддзе 2017 года ўключаны 1462 планавыя праверкі суб’ектаў вобласці, што на 1238 праверак (ці на 45,9%) менш, чым у другім паўгоддзі 2016 года (2700 праверак).
Акрамя таго, 16 кастрычніка 2017 года прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №376 “Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці”, які накіраваны на зніжэнне ўздзеяння з боку кантралюючых (наглядных) органаў на суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці і зменіць парадак правядзення праверак у краіне з 1 студзеня 2018 года.
У прыватнасці, дадзеным Указам прадугледжваецца ўход ад сістэмы планавых праверак. Каардынацыйныя планы фарміравацца не будуць.
У 2018 годзе магчыма правядзенне пазапланавай праверкі, назначаемай згодна з кампетэнцыяй кантралюючага (нагляднага) органа выключна пры наяўнасці падстаў, прадугледжаных Указам №376. Да такіх падстаў аднесены:
– выкарыстанне правяраемым суб’ектам бюджэтных сродкаў, сродкаў дзяржаўных мэтавых і пазабюджэтных фондаў, дзяржмаёмасці, мер дзяржаўнай падтрымкі;
–    неабходнасць аператыўнага спынення парушэнняў заканадаўства ў момант іх здзяйснення на абмежаванай тэрыторыі альбо ў адносінах да гандлёвых аб’ектаў, транспартных сродкаў, іншых месцаў ажыццяўлення дзейнасці;
–    даручэнне органаў крымінальнага праследавання па ўзбуджанай крымінальнай справе і судоў па справах, якія знаходзяцца ў іх вытворчасці;
–    наяўнасць дакументальна пацверджанай інфармацыі пра здзейсненае правапарушэнне заканадаўства ці пра ўзнікненне пагрозы ўчынення шкоды жыццю і здароўю грамадзян, жывёльнаму і расліннаму свету, навакольнаму асяроддзю, бяспецы дзяржавы і інш.
Пры гэтым па дадзенай падставе праверка можа быць прызначана пры прад’яўленні заяўнікам дакументаў, якія пацвярджаюць існуючыя парушэнні. Ананімная заява не з’яўляецца падставай для правядзення пазапланавых праверак.
Замест планавых праверак, пачынаючы з першага паўгоддзя 2019 года, будуць ажыццяўляцца выбарачныя праверкі, прызначэнне якіх ў адносінах да канкрэтнага суб’екта будзе магчыма з улікам крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі.
У цэлым Указ Прэзідэнта №376 прадугледжвае змяшчэнне акцэнтаў у дзейнасці кантралюючых (наглядных) органаў на прафілактычныя мерапрыемствы. Колькасць сфер кантрольнай (нагляднай) дзейнасці з выкарыстаннем такой формы кантролю як праверка значна скарочана.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №91 ад 24.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *