В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Без раскачкі нельга?
Даспявае на полі збажына, і ў дбайнага гаспадара гатовы  ў “бой” камбайны і тэхніка на адвозцы збожжа, зернесушыльная гаспадарка. Але гэта ў дбайнага гаспадара. Каб прааналізаваць гатоўнасць да важнай уборачнай кампаніі, праверылі ход рамонту тэхнікі ў 10 сельгаспрадпрыемствах Чашніцкага, Ушацкага і Аршанскага раёнаў. Выяўлена шэраг недахопаў і ўпушчэнняў. У майстэрнях стаялі неадрамантаваныя зернеўборачныя камбайны, у некаторых гаспадарках пайшлі на  фальсіфікацыю ў справаздачах. У адным з адкрытых акцыянерных таварыстваў на Чашніччыне з дзевяці камбайнаў рамонт і падрыхтоўка да жніва вялася ўсяго чатырох, хаця ў аператыўных зводках значылася на чатыры больш. У правераных гаспадарках  дзе-нідзе не было ў майстэрнях элементарнага парадку, адчувалася сумятня, неразбярыха, чакалі рамонту зернесушылкі.
Інфармацыя  накіравана ў аблсельгасхарч для прыняцця мер рэагавання.
Скаргі не звяліся…
Работа са скаргамі і зваротамі грамадзян ва ўладныя структуры дае нядрэнны плён. Маніторынг паказаў: людзі менш сталі скардзіцца, спаў ранейшы вал. Разам з тым па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі і жыллёвага будаўніцтва праблем хоць адбаўляй. Асабліва “завязаны” яны на саміх прадпрыемствах. У 2010 годзе сур’ёзнай праблемай для вобласці з’яўляўся ўвод жылля з будаўнічым бракам, без падводу вады, газу, электраэнергіі. Людзі доўгі час не маглі засяліцца.
Асаблівая гаворка пра службу ЖКГ. У Камітэт дзяржкантролю звярнуліся электрамеханікі Аршанскага ўчастка ААТ “Віцебскліфт” са скаргай па налічэнні зарплаты, па тым, што не хапае хранічна інструментаў, скарачаецца колькасць работнікаў, што прывяло да зрыву ўводу ліфтаў. Дырэктар таварыства прызнаў, што прараб участка самаўхіліўся ад выканання сваіх абавязкаў, ён вызвалены ад займаемай пасады.
Надрукавана ў №56 ад 26.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *