В Парламенте Беларуси готовится новая редакция Закона «О музеях»

Закон Культура

Шумилинский историко-краеведческий музей

“Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”, які быў прыняты 12 снежня 2005 года, пад уплывам практыкі, фактычнай рэалізацыі міжнародна-прававых норм канвенцыі ЮНЕСКА патрабаваў змяненняў і ўдакладненняў. 17 чэрвеня бягучага года на пасяджэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адобраны праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб музеях і Музейным фон-дзе Рэспублікі Беларусь”.
У новай рэдакцыі Закона ўдакладняюцца тэрміны “музей”, “музейны прадмет”, “музейная калекцыя”, “музейны фонд”, “прадмет музейнага значэння”, “музейная справа”. Удакладняецца значэнне музеяў-запаведнікаў і музеяў пад адкрытым небам, для якіх уведзены дадатковы артыкул.
Законам замацоўваецца Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў, створаная на грамадскіх пачатках пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічае на практыцы звыш 10 гадоў.
У Законе акрэслены мэты музейнай дзейнасці — забеспячэнне агульнай даступнасці музейных прадметаў і музейных калекцый, выкарыстоўванне іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства.
У законапраект унесена змяненне: аснову Музейнага фонду складаюць не музейныя калекцыі, а сукупнасць музейных прадметаў. Пры гэтым музейны прадмет можа як адносіцца, так і не адносіцца да музейнай калекцыі.
Зараз праводзіцца работа па цэнтралізаванаму збору ўліковых даных аб усіх музейных прадметах, у выніку якой будзе створаны Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.
У самастойныя артыкулы выдзелены палажэнні аб уключэнні музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і выключэнні іх з Музейнага фонду.
Законапраектам прадугледжваецца, што ўліку падлягае кожны музейны прадмет, уключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь. Цэнтралізаванаму ўліку падлягаюць музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ці не маюць такога статусу, але з’яўляюцца рэдкімі ў сваім родзе прадметамі і існуюць у абмежаванай колькасці.
Законапраект прапануе профільную класіфікацыю музеяў і парадак перадачы музейнага фонду пры ліквідацыі музея.
Новымі артыкуламі замацаваны формы кантролю за захаваннем заканадаўства аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь. Кантроль ажыццяўляецца Міністэрствам культуры.
Прадугледжана спрашчэнне афармлення дакументаў пры арганізацыі міжнародных музейных выстаў у Беларусі. Пашыраецца паняцце “выставы”, якія ствараюцца не толькі на падставе ўласных музейных фондаў, а і з прыватных музейных фондаў і прадметаў музейнага значэння.
Такім чынам, змяненні і дапаўненні ў існуючы закон запоўняць прабелы заканадаўчага рэгулявання, забяспечаць адпаведнасць яго палажэнняў існуючым заканадаўчым актам і рэаліям у сферы музейнай справы.
А. ПАДАЛЯК, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю.
Надрукавана ў №56 ад 26.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *