“Полоцкая ветвь” в гостях у “Крыніцы”. Встреча с белорусскими литераторами прошла в районной библиотеке

Культура

Калі спяваюць струны душы
На гэты раз пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” (кіраўнік гасцёўні Таццяна Іваноўская) прайшло асабліва пачуццёва.
У мінулую суботу наведалі шумілінскую зямлю члены беларускага літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь”. У цэнтральнай раённай бібліятэцы была наладжнана тэматычная сустрэча з паэтычнай назвай “Струны душы, якія спяваюць”.
Раіса Антаневіч, Аляксандр Раткевіч, Анатоль Бясперстых – людзі апантаныя, захопленыя паэзіяй, і наогул словам, ніколі не супакойваюцца ў сваіх творчых памкненнях. А таму і сёння, калі час прад’яўляе даволі сціплую цікавасць да сучаснай літаратуры, ім удаецца шмат пісаць, выдаваць кнігі, часопісы і газеты. А самае важнае – “уцягваць” у гэтую віхуру маладых, захапляць іх літаратурай, выхоўваць надзейнае жаданне быць заўжды ў палёце. Няхай яны пішуць, спяваюць і нават танцуюць, як Юлія Панамарэнка і Максім Пастушок, якія таксама ў поўнай меры прэзентавалі сябе на сустрэчы.
Асобна хочацца сказаць пра Анатоля Бясперстых. Ён не называе сябе паэтам. “Я літаратар”, — кажа творца, стаж літаратурнай дзейнасці якога адлічыў ўжо паўстагоддзя. У яго скарбонцы пяць слоўнікаў, паэтычныя зборнікі і многае іншае. Ён здатны падабраць больш за 150 эпітэтаў да слова “любоў”.
На Шуміліншчыне госці пакінулі свае кнігі, часопісы, шмат прыемных успамінаў і, вядома, запрашэнне да сябе, якім наш творчы актыў абавязкова скарыстаецца. Восенню.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *