Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Парушэнні санітарных і ветэрынарных правілаў
У снежні 2017 года і ў студзені бягучага года Аршанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю сумесна са службамі ветэрынарнага і санітарнага нагляду раёна вывучыў пытанне выканання санітарных і ветэрынарных правілаў, у тым ліку наяўнасці гатовай прадукцыі і сыравіны з прайшоўшымі тэрмінамі годнасці на шэрагу прадпрыемстваў Аршанскага рэгіёна, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю.
Па выніках маніторынгу дадзены рэкамендацыі “Аршанскаму малочнаму камбінату”, “Аршанскаму мясакансерваваму камбінату”, філіялу “Оршасырзавод” ААТ “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў”, вызначаны тэрміны па ўхіленні парушэнняў.

Як захоўваецца паліва?
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў 2017 годзе выявіў факты захоўвання мясцовых відаў паліва (дроў) на адкрытай мясцовасці і на неабсталяваных пляцоўках на кацельнях арганізацый Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага, Сенненскага і Чашніцкага раёнаў, што прывяло да выкарыстання пераўвільготненага паліва (вільготнасць складала ад 50 да 80% пры нарматыве да 40%) і, як вынік, росту выдаткаў на вытворчасць цеплавой энергіі.
Вынікі ўказаных кантрольных мерапрыемстваў былі разгледжаны ў кастрычніку на пасяджэнні калегіі КДК вобласці, якой прапанавана Віцебскаму аблвыканкаму, рай(гар)выканкамам забяспечыць прыняцце мер па ўхіленні выяўленых парушэнняў. Вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці.
У мэтах усебаковай ацэнкі паўнаты прынятых мер па забеспячэнні няўхільнага выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб захоўванні мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў 22 лютага, у чацвер,  у Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці з 10.00 да 13.00 па тэлефоне 8(0212)425041 будзе праводзіцца “гарачая лінія”.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №14 ад 16. 02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *