А в багаже… самогон — 2 тонны спиртосодержащих жидкостей конфисковано транспортной милицией за полгода.

Общество Происшествия

А ў багажы самагон?
Штогод ад атручвання алкаголем у краіне паміраюць каля трох тысяч грамадзян
Віцебская транспартная міліцыя сумесна з ваеннаслужачымі ўнутраных войскаў МУС, членамі добраахвотных дружын рэгулярна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з п’янствам і алкагалізмам. Асабліва звяртаем увагу на саставы, якія прыязджаюць з краін бліжняга і далёкага замежжа: правяраем, ці прывозяць адтуль нехарчовы этылавы спірт і рознага роду спіртаўтрымліваючыя вадкасці.
У выніку нашай работы за студзень-чэрвень бягучага года за з’яўленне ў грамадскіх месцах (чыгуначных вакзалах, прыгарадных і пасажырскіх цягніках) у п’яным выглядзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 309 грамадзян. Супрацоўнікамі транспартнай міліцыі было ліквідавана 1807 літраў алкагольнай і спіртаўтрымліваючай прадукцыі, у тым ліку 1650 літраў брагі.
Так, у сакавіку ў в. Бугаі Сенненскага раёна ў закінутым нежылым доме нашымі супрацоўнікамі сумесна з міліцыянерамі Сенненскага РАУС знойдзена і знішчана 1450 літраў брагі і самагонны апарат.
У нашай рэспубліцы штогод ад атручвання алкаголем паміраюць каля трох тысяч грамадзян. Атручваюцца рознымі іншымі нехарчовымі спіртаўтрымліваючымі вадкасцямі. Падобная прадукцыя (шклоачышчальнікі, растваральнікі, вырабленыя на аснове этылавага спірту з рознымі дабаўкамі) вельмі шкодная для здароўя чалавека. Яна часам і перавозіцца ў цягніках. Напрыклад, у пачатку гэтага года на станцыі Віцебск у дызелі-цягніку “Віцебск-Смаленск” пад сядзеннем у чацвёртым вагоне была знойдзена дарожная сумка, у якой было схавана пяць поліэтыленавых каністраў ёмістасцю па пяць літраў кожная са спіртаўтрымліваючай вадкасцю.
Мы будзем ўдзячныя пасажырам цягнікоў і ўсім грамадзянам, якія паведамяць нам пра тых людзей, якія незаконна гандлююць спіртным, вырабляюць і захоўваюць брагу і самагон. Тэлефануйце па нумарах: 8-0212-36-20-71 (ГТС), 836-70-49 (МТС), 109-01-15 (Вэлком) у аператыўна-дзяжурную часць Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце.
Інфармацыю можна паведаміць і на “гарачую лінію” УУС на транспарце па тэл. 8-017-225-13-41 (ГТС).
Ю. ЯРОШКА, інспектар службы аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Віцебскага АУС
Надрукавана ў №58 ад 02.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *