С 13 августа открывается охота на водоплавающую дичь

Общество

13 жніўня. Ідзём на паляванне
Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што згодна з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з другой суботы жніўня адкрываецца летне-асенняе паляванне на вадаплаўную і балотную дзічыну, перапёлку, вальдшнэпа, дзікага голуба.
Паляванне дазваляецца з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам з засады, з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі (акрамя хартоў і ганчакоў).
Паляванне дазваляецца ў суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак і святочныя дні.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №59 ад 05.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *