Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў першы намеснік начальніка РАУС Аляксей Іспянькоў.
Пабоі
Напэўна, ніхто б не хацеў мець такога сына, які ў час спрэчкі кідаецца на маці і наносіць ёй пабоі. Менавіта такі факт зарэгістраваны ў аграгарадку Мішневічы. Сын нанёс маці некалькі ўдараў драўляным бруском на галаве, спіне і руцэ. Жанчына адмовілася пісаць заяву ў міліцыю. Таму крымінальная справа па ч. 1 арт. 149 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана пракуратурай раёна. Максімальнае пакаранне, якое пагражае сыну за пабоі маці, – пазбаўленне волі да трох гадоў.
Крадзеж
У міліцыю звярнуўся жыхар в. Гаравыя і заявіў пра тое, што ў яго доме разбіта аконнае шкло. Праз акно ў дом праніклі злодзеі  і ўкралі прадукты харчавання. Па гарачых слядах міліцыянеры ўстанавілі, што ў чужым доме «гаспадарыла» раней судзімая мясцовая жыхарка. Ёй пагражае пазбаўленне волі да чатырох гадоў.
Снарад
У вёсцы Засіннікі мясцовыя жыхары знайшлі  снарад  калібрам 50 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны. Да прыезду сапёраў знаходку ахоўвалі супрацоўнікі РАУС. Снарад знішчаны.
Кватэра
Абрабавана кватэра ў Обалі. Як высветлілася, гаспадыня туды не наведвалася апошнія паўгода, таму дакладны час, калі ў пакой прабраліся злодзеі, устанавіць не ўдалося.  З кватэры прапала маёмасць і асабістыя рэчы  на 113 рублёў. Расследаваннем дадзенай справы займа-ліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Яны ўстанавілі, што злодзеем з’яўляецца раней судзімы  мясцовы жыхар. Па месцы яго пражывання знайшлі частку ўкрадзенага, якая будзе вернута пацярпелай. Ліха-дзею пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
З паведамленняў ДАІ
Парушыў правілы
Жыхар аг. Мікіціха, які кіраваў трактарам па аўтадарозе Віцебск-Полацк, пры павароце налева (на аўтатрасу, якая вядзе на Обаль) парушыў правілы манеўравання. Ва-дзіцель не прыняў левае становішча, як таго патрабуюць правілы дарожнага руху. У выніку  МТЗ сутыкнуўся з аўтамабілем “Вольва”. Людзі не пацярпелі, а транспартныя сродкі пашкоджаны. Віноўніку ДТЗ пагражае штраф памерам да 10 БВ.
Заднім ходам
Жыхар Обалі, які ехаў на “Опелі” па вуліцы 70 год БССР у райцэнтры, пры руху заднім ходам сутыкнуўся з “Рэно”, прыпаркаваным ля абочыны. Складзены адміністрацыйны пратакол, абальчаніну пагражае штраф да 5 БВ.
Веласіпедыст
Жыхар Мікіціхі ў стане алкагольнага ап’янення ехаў па вуліцы Цэнтральнай, страціў арыентацыю і сутыкнуўся з “Нісанам”, якія стаяў ля дарогі. У выніку лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля пашкоджана. Веласіпедыст выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС, яму пагражае штраф да 20 БВ.
Без флікера
У Шуміліне супрацоўнікамі ДАІ за-трыманы мясцовы жыхар, які ў цёмны час сутак рухаўся па краі праезнай часткі дарогі без святловяртальных элементаў. За гэта яму пагражае штраф да 3 БВ.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №70 ад 11.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *