Мойте руки перед едой, чтобы не заразиться энтеробиозом.

Здоровье

Што такое энтэрабіёз?
Энтэрабіёз – гэта захворванне, якое выклікаецца вастрыцамі. Хварэць могуць людзі ўсіх узростаў, але часцей за ўсё дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту.
Вастрыцы, іх яшчэ называюць скакунчыкі, памерам 9-12 мм (самкі), 2-5 мм (самцы). Часта людзі, заражаныя вастрыцамі, адчуваюць боль у жываце, ваніты, паніжэнне апетыту, галаўныя болі. Такія людзі, асабліва дзеці, становяцца капрызлівымі, непаслухмянымі. Крыніцай заражэння з’яўляецца хворы на антэрабіёз чалавек, які выдзяляе яйкі ў навакольнае асяроддзе. Яйкі заносяцца ў арганізм чалавека праз брудныя рукі, харчовыя прадукты і ваду.
Каб не заразіцца на вастрыцы, неабходна:
– часта мыць рукі з мылам перад ежай і пасля кожнага наведвання туалета, а таксама пасля сну;
– нацельную бялізну трэба добра прасаваць гарачым прасам;
– неабходна мець асобны посуд і не трэсці пасцельную бялізну ў памяшканні;
– кожнаму члену сям’і пажадана мець індывідуальны ручнік;
– трэба коратка стрыгчы пазногці і пастарацца выкараніць у дзяцей звычку грызці пазногці.
І абавязкова трымайце ў чысціні памяшканне, штодзень праводзьце вільготную ўборку.
В. ШАРАФУТДЗІНАВА, памочнік эпідэміёлага ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2011 г.



1 комментарий по теме “Мойте руки перед едой, чтобы не заразиться энтеробиозом.

  1. ну и гадость…у моего знакомого такая дрянь была..еле вылечился

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *