Расскажите о своей комсомольской юности и участвуйте в конкурсе

Новости Общество

100 год УЛКСМ
Каб прыцягнуць увагу грамадскасці да гісторыі народа, стымуляваць творчую і сацыяльную актыўнасць фотааматараў, падтрымаць маладыя таленты, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей аб’явілі раённы конкурс, прысвечаны 100-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
– “Камсамол у лёсе маім” (самы цікавы ўспамін пра камсамол, жанр – нарыс, эсе, артыкул);
– “Мой камсамол” (рэтра-фотаздымак);
– “Не расстанусь с комсомолом, буду вечно молодым” (жанр – верш);
– “Ты малады, камсамол” (самае цікавае віншаванне са 100-годдзем УЛКСМ);
– “Камсамол у лёсе маёй сям’і” (жанр – сачыненне).
На конкурс прымаюцца адзіночныя фотаздымкі ці камсамольскія альбомы (кожны аўтар можа прадставіць не больш за 3 адзіночныя здымкі), а таксама нарысы, эсе, артыкулы, вершы, якія адпавядаюць тэматыцы конкурсу.
Конкурс праводзіцца з 26 верасня па 20 кастрычніка 2018 года. Работы трэба накіроўваць да 19 кастрычніка ўключна ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ці па электроннай пошце kultura@vitebsk.by.
Вынікі конкурсу будуць агучаны 29 кастрычніка на раённым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю УЛКСМ. Лепшыя работы будуць надрукаваны ў раённай газеце “Герой працы” і на афіцыйным сайце райвыканкама.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №74 ад 25.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *