Газ в быту – удобно и безопасно… При правильном пользовании!

Бяспека Общество

Месячнік бяспекі пры карыстанні  газам у быце
У сувязі з надыходам ацяпляльнага сезона РВУ “Шумілінарайгаз” нагадвае наймальнікам жылых памяшканняў, уласнікам жылых і (ці) нежылых памяшканняў, што згодна з “Правіламі карыстання газамі ў быце” ўнутраныя газаправоды, ацяпляльныя апараты і катлы арга-нізацый бытавога абслугоўвання насельніцтва невытворчага характару, грамадскіх і жылых будынкаў, дзе ўстаноўлены прыборы ўліку расходу газу, падлягаюць штогадоваму сезоннаму абслугоўванню.
Час правядзення сезоннага абслу-гоўвання — верасень-кастрычнік. Пераканаўчая просьба забяспечыць бесперашкодны доступ работнікаў “Шумілінарайгазу” для правядзення адпаведных работ. Што тычыцца ацяпляльных апаратаў і катлоў, узятых на тэхабслугоўванне сэрвіснымі цэнтрамі, уласнікам жылых памяшканняў неабходна падаць у газавую службу копію акта выкананых работ ад сэрвісных цэнтраў. Да таго ж, РВУ “Шумілінарайгаз” нагадвае пра неабходнасць штогадовай праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў з афармленнем адпаведных актаў, якія трэба падаваць таксама ў райгаз. Акрамя таго, у зімовы перыяд не ра-дзей аднаго раза ў месяц, а таксама ў час рэзкага паніжэння тэмпературы паветра на вуліцы павінны падвяргацца агляду агалоўкі дымавых каналаў з тым, каб прадухіліць іх абмярзанне і закупорку.
Пры непрадастаўленні доступу ў жылыя дамы (кватэры), пры адсутнасці тэхабслугоўвання сэрвіснымі цэнтрамі і непрадастаўленні актаў, што пацвярджаюць спраўнасць дымавых і вентыляцыйных каналаў, РВУ “Шумілінарайгаз” будзе спыняць падачу газу (адключаць ад сістэмы газазабеспячэння) такім спажыўцам.
Пры карыстанні газам у быце наймальнікам жылых памяшканняў, уласнікам жылых і (ці) нежылых памяшканняў, уласнікам жылых дамоў і (ці) іх прадстаўнікам забараняецца:
—    дапускаць да газавых пліт дзяцей да 12 год, іншага газавага абсталявання — дзяцей да 14 год, нецвярозых асоб ці тых, хто пад наркатычным уздзеяннем, а таксама тых, хто не прайшоў інструктаж і не ведае правілаў бяспечнага карыстання абсталяваннем;
—    карыстацца няспраўным газавым абсталяваннем;
—    пакідаць адкрытымі вентылі балонаў (калі балон устаноўлены ў памяшканні);
—    пакідаць без нагляду працуючыя газавыя прыборы, акрамя разлічанага на бесперапынную работу і абсталяванага адпаведнай аўтаматыкай бяспекі;
—    выкарыстоўваць для абагрэву памяшкання газавае абсталяванне, прызначанае для гатавання ежы;
—    самавольна падключаць і адключаць газавыя прыборы, перастаўляць, перападключаць, разбіраць, рамантаваць, умешвацца ў работу прыбораў уліку расходу газу;
—    прывязваць да газаправодаў вяроўкі, выкарыстоўваць іх у якасці апоры;
—    сушыць рэчы над полымем гарэлак газавай пліты;
—    спаць у памяшканні, дзе ўстаноўлена газавае абсталяванне;
—    прымяняць агонь для выяўлення ўцечкі газу з газаправодаў, газавага абсталявання;
—    зрываць пломбы, устаноўленыя газавымі арганізацыямі на прыборах уліку расходу газу.
Пры з’яўленні ў памяшканні паху газу трэба неадкладна спыніць карыстанне газавым абсталяваннем, адчыніць вокны для праветрывання памяшкання, неадкладна паведаміць у аварыйную службу па тэл. 104. Пры гэтым у памяшканні забараняецца запальваць агонь, курыць, уключаць і выключаць электраасвятленне і электрапрыборы, карыстацца электразванкамі. Неабходна вывесці з загазаванага памяшкання людзей і дамашнюю жывёлу.
У перыяд з 15 верасня па 14 кастрычніка праводзіцца месячнік бяспекі пры карыстанні газам у быце. Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл. 4-93-28.
Д. ТАЛАН, дырэктар РВУ “Шумілінарайгаз”.
Надрукавана ў №72 ад 20.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *