Впереди холода. Не забудьте отремонтировать печи!

Бяспека Общество

Ад няспраўнай печкі і хата можа згарэць
Печкі былі і застаюцца асноўнай крыніцай цяпла ў сельскай мясцовасці. На жаль, яны тояць у сабе і небяспеку. Так, сёлета ў раёне па прычыне няспраўных печак і парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі адбылося пяць пажараў.
У студзені з-за трэшчын у дымаходзе загарэўся жылы дом у вёсцы Губіца. Па гэтай жа прычыне адбыўся пажар у Ілаве. Жылы дом пашкоджаны, гаспадыню ўдалося выратаваць. У лютым гарэў дом у Шуміліне. На пажары было выратавана два чалавекі.
У памятках і лістоўках, якія работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях уручаюць гаспадару кожнага дома, змешчаны правілы па эксплуатацыі печак. Многія іх даўно і добра ведаюць, але не выконваюць.
А між тым, нагадаем: трэба ўжо зараз праверыць і адрамантаваць печкі, абтынкаваць іх і пабяліць. На працягу ацяпляльнага сезона кожныя тры месяцы варта вычышчаць дымаход. Інакш ад іскраў, што вылятаюць з каміна, можа загарэцца дах. Каб пазбегнуць загарання драўлянай падлогі, неабходна перад дзверцамі печкі на падлозе прыбіць металічны ліст памерам 50х70 см.
Пры эксплуатацыі печак строга забараняецца карыстацца бензінам, газай, растваральнікамі. Нельга пакідаць печкі, які паляцца, без нагляду ці давяраць гэты клопат малалетнім дзецям. Не трэба сушыць на печках і складваць ля іх адзенне і гаручыя прадметы, перакальваць грубкі або выкарыстоўваць паліва, якое для іх не прызначана. Забаронена высыпаць попел ля пабудоў, стагоў сена ці саломы.
Перад тым, як распаліць печку, трэба адчыніць заслонку і з дапамогай запалкі праверыць, ці ёсць цяга. Пры гэтым ніжняе паддувала, праз якое выграбаецца попел, па-вінна быць зачынена. Неабходна памятаць і пра чадны газ. Ён з’яўляецца тады, калі паліва поўнасцю не згарэла, а заслонку ўжо закрылі, каб захаваць цеплыню.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №72 ад 20.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *