22 сентября – Международный день без автомобиля

Актуалии Общество

Стоп, машына!
Больш за 120 год таму людзі радаваліся з’яўленню на свет першага аўтамабіля. Сёння прыходзіцца вырашаць праблему, як захаваць паветра чыстым пры такім мностве транспарту. Прычым колькасць машын пастаянна расце. Штогод у свеце з’яўляецца адна новая машына ў секунду.
З моманту свайго з’яўлення і да ўтылізацыі машына крайне негатыўна ўплывае на стан навакольнага асяроддзя, “вырабляючы” адыходаў амаль у 50 разоў больш за сваю масу і забруджваючы паветра.
Акцэнтаваць увагу на гэтых праблемах заклікана міжнародная акцыя “Дзень без аўто”, якая штогод праводзіцца 22 верасня.
Беларусь далучылася да акцыі ўпершыню ў 2008 годзе. Тады за адзін дзень  удалося зменшыць у атмасфернае паветра каля 400 тон выкідаў, у самім Мінску — каля 100 тон.
А вось па выніках назіранняў Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя 22 верасня 2010 года канцэнтрацыя дыяксіду азоту і фармальдэгіду ў сталічным паветры скарацілася ў 1,5-3 разы.
Зразумела, пакуль што поўнасцю адмовіцца ад выкарыстання аўтамабіля немагчыма, “Дзень без аўто” хаця б раз у год павінен нагадваць людзям аб праблемах, якія нясе ў сабе аўтамабіль.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртаецца да ўсіх аўтамабілістаў з просьбай падтрымаць акцыю і адмовіцца ад асабістага транспарту на карысць чыстага паветра і свайго ўласнага здароўя.
Падрыхтавала  І. БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Упершыню акцыя “Дзень без аўтамабіля” прайшла ў Францыі ў 1998 годзе і ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля дваццаці гарадоў. А ўжо праз тры гады да акцыі далучыліся тысячы гарадоў з 35 краін свету.
Нават калі немагчыма адмовіцца ад аўтамабіля, кожны вадзіцель можа:
— глушыць матор пры прыпынках;
— пазбягаць падоўжанага прагрэву рухавіка;
— паважаць правы пешаходаў і веласіпедыстаў.
І. ПРАСВЕТАВА, старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба “Здароўе”.
Надрукавана ў №72 ад 20.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *