Пьянство – главная социальная проблема. Репортаж с заседания общественного пункта охраны порядка

Общество

Галоўная праблема – п’янства
На пасяджэнні грамадскага пункту аховы парадку пры Сіроцінскім сельвыканкаме адбылася сур’ёзная размова з асобамі, што злоўжываюць алкаголем, не працуюць. Адчувалася, што і старшыня сельвыканкама В. А. Пастарнакова, і ўчастковы Д. М. Зубараў, іншыя прысутныя добра ведаюць людзей, што былі запрошаны на пасяджэнне. У кожнага свой лёс, свае паво-дзіны, свой характар, але было пачуццё, што не першы раз яны на такім пасяджэнні, таму ведаюць, што і як гаварыць, што абяцаць, на што спасылацца – нібы акцёры…
Грамадзяне М. і С., аднаму 27 гадоў, другі больш сталага ўзросту, працуюць. У абодвух дзеці. Характарыстыка як работнікаў станоўчая, але з дадаткам – “пакуль не п’юць”. Абяцаюць кінуць піць ці кадзіравацца, хаця гэта было не раз, а апошні — літаральна два-тры месяцы таму. Працуюць пад пастаяннай пагрозай звальнення. І яшчэ. Сядзелі гэтыя мужчыны па аднаму, хаця побач павінны былі быць жонкі, бо ў іх тыя ж праблемы. Вось і атрымліваецца: калі не п’е адзін – другі замест падтрымкі дапамагае “раска-дзіравацца”, бо патрэбны сабутэльнік, ды і сумленню лягчэй, калі побач такі ж п’яніца. А дзеці? Дык жа ёсць школа, прытулак, сельвыканкам, добрыя суседзі – дагледзяць, пакуль бацькі “расслабляюцца”. Гора-бацькоў папярэджваюць, што калі не кінуць піць, дзяцей могуць забраць у прытулак, а саміх накіраваць на прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці. Устанаўліваюць тэрмін, каб закадзіраваліся. У каторы ўжо раз.
Грамадзянін О. – 22 гады, нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, працуе рознарабочым, ёсць правы трактарыста. Але як даверыць яму складаную тэхніку, калі запівае? Ды і часам прагульвае работу ці з’яўляецца нецвярозы. Ён таксама атрымлівае папярэджанне.
Грамадзянін Т., 35 год, жыве з бацькамі. Ёсць малое дзіця, але бацьку нецікавы ягоны лёс. Не працаваў больш за год, мае доўг па аліментах каля 3 мільёнаў рублёў. Ёсць рашэнне суда аб прыцягненні да папраўчых работ на 2 месяцы і лячэнні ад алкагольнай залежнасці па месцы жыхарства, але выконваць прысуд грама-дзянін не спяшаецца. Ён папярэджваецца аб адказнасці, атрымлівае заданне ў кароткі тэрмін звярнуцца да нарколага, у іншым выпадку будзе накіраваны ў спецыяльную лячэбна-працоўную ўстанову прымусова.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №72 ад 20.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *