Лучшие усадьбы района определены на заседении координационного совета общественных организаций

Актуалии Общество

Прыгожых падворкаў стала больш
Адбылося чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў нашага раёна, якое правяла яго старшыня Ірына Мікалаеўна Новікава.
Галоўнае пытанне, што выносілася на абмеркаванне, – добраўпарадкаванне ў раёне. На тэрыторыі ўсіх сельсаветаў былі выбраны лепшыя падворкі. Прыемна адзначыць, што іх у параўнанні з мінулым годам значна больш. Сярод вёсак былі вылучаны Мікалаёва і Кардон. Пабольшала прыгожых падворкаў на тэрыторыі Мішневіцкага, Сіроцінскага, Светласельскага, Обальскага сельсаветаў. Не абышлі ўвагай і тых, хто ўпрыгожвае тэрыторыю вакол шматпавярховых дамоў, даглядае балконы.
Жыхары раёна, якія нераўнадушныя да парадку ў сваім горадзе ці вёсцы, будуць узнагароджаны граматамі і грашовымі прэміямі падчас Дня пажылых людзей і на свяце ў гонар Дня маці, якія пройдуць у Доме культуры. Прычым пераможцы будуць вызначаны ў некалькіх намінацыях: вясковы падворак, маладзёжны і ветэранскі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №74 ад 27.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *