Оптимальное время для вакцинации против гриппа

Здоровье

Час для вакцынацыі
У раёне пачалася кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу. За кошт дзяржавы будуць прышчэплены асобы, у якіх высокая рызыка развіцця ўскладненняў пасля захворванняў на грып: людзі з хранічнымі захворваннямі, дзеці старэй за 6 месяцаў, якія часта хварэюць, падлеткі і людзі старэй за 65 год, цяжарныя. Бясплатную вакцынацыю могуць прайсці і здаровыя дзеці ад 3-х да 16 год, а таксама людзі, якія ў сілу сваёй прафесійнай дзейнасці маюць вялікую рызыку захварэць: медперсанал, работнікі гандлю, бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання, транспарту і інш.
Будуць праводзіцца прышчэпкі супраць грыпу і за асабістыя сродкі насельніцтва, сродкі прадпрыемстваў.
Аптымальны тэрмін правядзення вакцынацыі — другая палова верасня-пачатак снежня. Для стварэння паўнацэннай засцярогі пасля прышчэпкі арганізму патрэбна ад 14 да 30 сутак (час выпрацоўкі антыцел). Ахоўны ўзровень антыцел захоўваецца да 6-8 месяцаў з далейшым іх зніжэннем.
Да часовых супрацьпаказанняў да вакцынацыі супраць грыпу адносяцца: стан вострага захворвання ці абвастрэнне хранічнай хваробы.
Прышчэпкі супраць грыпу ў раёне праводзяцца ва ўсіх установах аховы здароўя. Прышчэпкі дзецям робяцца пасля згоды бацькоў на іх правядзенне.
Н. СКРЫПКІНА, памочнік эпідэміёлага ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”,
Т. КАХТЭНКА, старшая медсястра паліклінікі.
Надрукавана ў №73 ад 23.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *