Куда сдать перегоревшую ртутную лампу

Бяспека

Лямпа згарэла. Выкінуць? Не — здаць!
На змену “лямпачцы Ільіча” ўсё больш упэўнена прыходзяць энергазберагальныя лямпы. Што рабіць са старымі непрыгоднымі свяцільнікамі? Большасць з нас не ведае, што бяскрыўдныя на першы погляд “вітыя” энергазберагальныя лямпы ўтрымліваюць ртуць. Пры гэтым злучэнні ртуці ў люмінесцэнтных лямпах больш небяспечныя за ртуць металічную. Некалькі лямпаў, разбітых у сметніку, прыводзяць да ртутнага забруджвання.
У нашай краіне існуе шэраг нарматыўных дакументаў, якія падказваюць, што рабіць з ртуцьутрымліваючымі лямпамі і іншымі небяспечнымі адыходамі.
Напэўна, самым важным законам з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь “Аб абыходжанні з адыходамі”. Дакумент вызначае прававыя асновы абыходжання з адыходамі і накіраваны на змяншэнне аб’ёмаў утварэння адыходаў і прадухіленне іх шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, здароўе грамадзян, маёмасць, а таксама на максімальнае ўцягненне адыходаў у прадметы другаснай сыравіны. Закон вызначае, хто і як павінен збіраць гэтыя адыходы.
Трэба ведаць: люмінесцэнтныя ртуцьутрымліваючыя лямпы таксічныя і ўтылізаваць іх па агульных правілах катэгарычна забараняецца! За парушэнне правілаў утылізацыі такіх лямпаў можа пагражаць немалы штраф — на юрыдычную асобу ад 10 да 1000 базавых велічынь.
Аднак галоўная праблема сёння — не ўтылізацыя, а арганізацыя збору лямпаў у насельніцтва. 99% насельніцтва не ведаюць, па-першае, што яны вельмі небяспечныя, па-другое, не ведаюць куды іх трэба здаваць. Таму і здараюцца апошнім часам выпадкі выяўлення несанкцыянаваных звалак менавіта люмінесцэнтных ртутных лямпаў на палях і ў лясах.
А між тым утылізацыяй такіх свяцільнікаў займаецца ЗАТ “Экалогія” (галаўное прадпрыемства знаходзіцца ў Мінску). А вось у Віцебску ёсць прыёмны пункт па вул. Ленінградскай, 193а (кант. тэл. 35-48-12), куды можна свабодна здаць  люмінесцэнтныя лямпы розных памераў, у тым ліку і энергазберагальныя. Кошт здадзенай ртутнай лямпы даўжынёй 1м — 1500 руб., больш 1,5м — 5100 руб., энергазберагальнай лямпы ўкручваемай — 3200 руб.
Давайце будзем беражліва адносіцца да свайго здароўя і здароўя нашай зямлі.
Надрукавана ў №73 ад 23.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *