Старые авто – в металлолом

Закон

Машына “на прыколе”? Здай на металалом
9 жніўня бягучага года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 348 “Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання неэксплуатуемых транспартных сродкаў і іх далейшай ўтылізацыі”. Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года, і пра асноўныя патрабаванні закона людзі павінны ведаць ужо сёння.
У некаторых гаспадароў легкавыя машыны гадамі стаяць ля шматпавярховак і захламляюць тэрыторыю. Вадзіцелі такіх машын тлумачаць, што не хапае часу і сродкаў, каб адрамантаваць аўто. Цяпер вышэйназваны Указ забараняе размяшчэнне неэксплуатуемых транспартных сродкаў па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, за выключэннем дамоў і прыдамавых тэрыторый аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў.
Неэксплуатуемыя транспартныя сродкі – тыя машыны, на якіх адсутнічаюць элементы, прадугледжаныя яго канструкцыяй (шкло салона, кола, нешта з кузава), а таксама ёсць іх дэфармацыя або пашкоджанні. Да неэксплуатуемых транспартных сродкаў адносяцца і машыны, якія не выязджалі з месца стаянкі больш за шэсць месяцаў.
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі ўстанаўліваюць уладальнікаў неэксплуатуемых транспартных сродкаў. Праз пошту ім накіроўваецца апавяшчэнне пра неабходнасць на працягу трыццаці каляндарных дзён перамясціць машыну на стаянку, інакш даставяць яе прымусова. Такі ж лёс чакае машыну і ў выпадку, калі не будзе знойдзены яе ўладальнік.
Уласнік неэксплуатуемага транспартнага сродку мае права на працягу трох месяцаў з дня пастаноўкі машыны на стаянку падаць у мясцовы выканаўчы або распарадчы орган пісьмовае патрабаванне аб яго вяртанні. Пры гэтым ўладальнік такой машыны будзе абавязаны кампенсаваць затраты, звязаныя з прымусовым перамяшчэннем і захоўваннем транспартнага сродку.
Калі ж заявы аб вяртанні аўто на працягу трох месяцаў пасля ўручэння акту агляду машыны няма, гэта лічыцца фактам адмовы ад свайго “дзецішча”.
На падставе рашэння суда аб прызнанні неэксплуатуемага транспартнага сродку безгаспадарчым і перадачы яго ва ўласнасць адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі мясцовы выканаўчы і распарадчы орган на працягу дзесяці каляндарных дзён з дня набыцця такога права здымае гэты транспартны сродак з уліку дзяржаўтаінспекцыі і ажыццяўляе яго ўтылізацыю ва ўстаноўленым парадку.
У нашым раёне вядзецца работа па выкананні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 348. У прыватнасці, вызначаецца стаянка для неэксплуатуемых транспартных сродкаў. Акрамя таго, супрацоўнікі РАУС тлумачаць вадзіцелям, мясцовым жыхарам, якія маюць звычку гадамі трымаць пад вокнамі шматпавярхоўкі сваё аўто, што машыну трэба давесці да ладу ці здаць на металалом. Інакш гэтай работай займуцца супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі.
В. БУРЛАКОЎ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы  ДАІ  РАУС.
Надрукавана ў №74 ад 27.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *