Комитет госконтроля информирует

У Камітэце дзяржкантролю

Паслугі лазняў – на кантролі
На кантролі ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці знаходзяцца пытанні забеспячэння насельніцтва паслугамі лазняў.
Вынікі маніторынгу, праведзенага ў пачатку 2018 года, паказалі, што асноўную нагрузку па выкананні сацыяльных стандартаў нясуць арганізацыі камунальнай уласнасці, якія не ўдзялялі належнай увагі якасці лазневых паслуг, пашырэнню пераліку спадарожных паслуг, утрыманню памяшканняў і наяўнасці неабходнага абсталявання і інвентару. Гэта негатыўна адбілася на наведванні аб’ектаў.
У мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні кожнага жыхара краіны даступнымі і якаснымі паслугамі лазні вывучаецца, як змянілася сітуацыя ў дадзенай сферы бытавых паслуг за прайшоўшы перыяд, якія меры рэагавання прыняты мясцовымі органамі ўлады па паляпшэнні абслугоўвання ў дзеючых аб’ектах і стварэнні ўмоў для развіцця прыватнага бізнесу ў дадзенай сферы.
З прапановамі па паляпшэнні ўзроўню і якасці прадастаўляемых лазневых і спадарожных паслуг і з паведамленнямі па фактах дапушчаных парушэнняў можна звярнуцца на “гарачую лінію”, якая будзе наладжана 13 снежня, у чацвер, з 10.00 да 12.00 у КДК вобласці. Кантактныя тэлефоны: у Віцебску 8(0212) 42-54-53, у Полацку 8(0214) 74-87-50, у Оршы 8(0216) 51-09-16.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №95 ад 07.12.2019 г.