2 октября – День учителя!

Актуалии Официально

З Днём настаўніка!
Паважаныя педагогі і ветэраны працы!
Напярэдадні вашага прафесійнага свята – Дня настаўніка — прыміце віншаванні і словы прызнання за вашу высакародную працу і адданасць прафесіі, за шчодрасць душы і любоў да дзяцей.
Педагогі Шуміліншчыны –  наш гонар. Дзякуючы старанню настаўніка, пачуццю яго высокай адказнасці жыве і развіваецца сучасная школа, расце пакаленне актыўных, творчых дзяцей. У іх поспехах на прэстыжных алімпіядах і конкурсах  ёсць важкая доля вашай працы і вашых заслуг.
Дарагія настаўнікі!
На вас ускладзены вялікія надзеі і адказнасць – напоўніць сэрцы дзяцей любоўю і павагай да дарослых, да сваёй гісторыі і роднай краіны, дапамагчы ім стаць годнымі грамадзянамі Беларусі.
Ад усёй душы жадаем вам дабра і дабрабыту, настойлівасці і цярпення, вялікага асабістага і прафесійнага шчасця, яркіх творчых здзяйсненняў і перамог!
Раённы выканаўчы камітэт.    Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №75 ад 30.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *