Налоговая инспекция информирует: если продаёшь товары за границу

Экономика

Аб стымуляванні рэалізацыі тавараў
У мэтах стварэння ўмоў для павелічэння аб’ёмаў рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) за межы Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 358 “Аб стымуляванні рэалізацыі тавараў”.
Указам устаноўлена, што з 1 красавіка 2011 года па 31 снежня 2013 года арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі падатку па спрошчанай сістэме падаткаабкладання, плацяць падатак па стаўцы 2% у адносінах да выручкі ад рэалізацыі за межы краіны тавараў, маёмасных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.
Указанае палажэнне прымяняецца пры наяўнасці дакументальнага пацвярджэння адчужэння тавараў замежным юрыдычным і (ці) фізічным асобам і вывазу тавару за межы Беларусі.
Указам вызваляюцца ад падатку на дабаўленую вартасць абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі замежнымі арганізацыямі, якія не працуюць у РБ праз пастаяннае прадстаўніцтва і не стаяць у сувязі з гэтым на ўліку ў падатковых органах, работ (паслуг), звязаных з удзелам беларускіх арганізацый і (ці) беларускіх ІП у міжнародных канферэнцыях, форумах, сімпозіумах, выставачна-кірмашовых мерапрыемствах, што праводзяцца ў замежных дзяржавах.
Падлягаюць выліку ў поўным аб’ёме сумы падатку на дабаўленую вартасць па таварах, адгружаных з 1 красавіка 2011 года пакупнікам – замежным арганізацыям з месцаў захоўвання на тэрыторыі замежных дзяржаў, калі такія тавары вывезены з тэрыторыі Беларусі ў мытнай працэдуры экспарту і дагаворы заключаны беларускай арганізацыяй (ІП) з пакупнікамі – замежнымі арганізацыямі пасля вывазу тавараў з тэрыторыі краіны.
Т. ВАРАБ’ЁВА, начальнік аддзела кантролю за юрыдычнымі асобамі ІМПЗ па Шумілінскім раёне.
Надрукавана ў №76 ад 04.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *