В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Месяц без птушкі
У Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца стан спажывецкага рынку вобласці. Кантрольныя мерапрыемствы і маніторынгі дазваляюць выяўляць недахопы ў абслугоўванні насельніцтва і прымаць своечасовыя меры па іх ухіленні.
За 20 дзён верасня праведзены маніторынг у 35 гандлёвых аб’ектах Віцебска, Оршы, Глыбокага, а таксама ў сельскіх населеных пунктах Глыбоцкага раёна. Праведзены тры пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі, у ходзе якіх праверана 7 гандлёвых аб’ектаў. У кожным гандлёвым аб’екце выяўлены выпадкі адсутнасці тавараў, прадугледжаных асартыментнымі пералікамі, а таксама наяўнасці беднага асартыменту асобных тавараў. Прычыны –  невыкананне заявак пастаўшчыкамі,  а таксама несвоечасовае папаўненне тавараў па віне работнікаў гандлёвых арганізацый.
Напрыклад, у адным з магазінаў “Веста” г. Віцебска на момант правядзення маніторынгу тыдзень адсутнічалі мясныя кансервы, больш палову месяца – мясныя кансервы для дзіцячага харчавання. А вось у адным з фірменных магазінаў Аршанскага мясакансервавага камбіната цэлы месяц адсутнічала птушка, два тыдні – паўфабрыкаты з мяса птушкі. Яшчэ далей пайшлі па тэрмінах адсутнасці тавараў у некаторых фірменных магазінах “Малако”. Тут два месяцы адсутнічалі ў продажы птушка і мясныя кансервы.
Па выніках праверак тры парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці са штрафамі ў памеры 315 тыс. рублёў, разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адказнасці яшчэ сямі парушальнікаў.
Не задобрыш глебу – нічога не атрымаеш
Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці праведзены кантрольныя мерапрыемствы ў трох сельскагаспадарчых арганізацыях Ушацкага раёна. Правяралася выкананне патрабаванняў галіновых рэгламентаў пры сяўбе азімых культур пад ураджай 2012 года, у прыватнасці, унясення доз мінеральных угнаенняў.
У КУСГП “Глыбачаны”, ААТ “Вялікадалецкае”, КУСГП “Кублічы” у ходзе кантрольных мерапрыемстваў устаноўлена, што азімыя рапс, азімае трыцікале, азімая пшаніца, азімае жыта былі пасеяны без унясення неабходных угнаенняў.
Мабыць, не выпадкова сёлета Ушацкі раён заняў апошняе месца ў вобласці па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых культур – 21,5 ц/га (па вобласці – 26,8 ц/га).
Матэрыялы кантрольных мерапрыемстваў будуць накіраваны ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Ушацкага райвыканкама для разгляду і прыняцця мер рэагавання.
Надрукавана ў №76 ад 04.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *