6 октября – День архивиста

Общество

Без архіваў чалавек не абыдзецца
Учора ўсе, хто звязаны з архівамі, адзначылі сваё прафесійнае свята. Падвёў вынікі сваёй працы і наш калектыў. Задача наша застаецца той жа — захаваць дакументы па асабоваму складу з тым, каб яны  спраўна і спаўна служылі  чалавеку. Дастаткова сказаць, што за апошнюю пяцігодку наш архіў наведалі 1338 чалавек, выдадзена за гэты час 2749 архіўных даведак, копій, выпісак.
Раённы архіў захоўвае дакументы па асабоваму складу, пачынаючы з 1944 года. Гэта дакументальнае пацвярджэнне працоўнага стажу, заработку рабочых і служачых розных службаў, якія існавалі пасля вайны, — сельгасарцеляў (калгасаў), сельскіх Саветаў дэпутатаў працоўных, Сіроцінскай, Ульскай, Старыновіцкай і Чэрніцкай машынна-трактарных станцый, швейна-шавецкай арцелі інвалідаў “2-ая пяцігодка”, торфапрадпрыемстваў імя Даўмана і “Дабееўскі Мох”, Шумілінскіх райсельгастэхнікі, райсельгасхіміі, райагразабеспячэння і інш. Зараз у нас сабраны 221 фонд, які налічвае больш за 16 тысяч спраў.
Вялікая работа праводзіцца па заяўчым прынцыпе “адно акно”, шукаем дакументы для грамадзян нашага раёна, якія працавалі ў розных кутках Савецкага Саюза. Часам, каб сабраць патрэбныя дакументы для афармлення пенсіі на аднаго чалавека, пойдзе некалькі дзён, а то і тыдняў. І калі чуеш падзяку за сваё старанне і працу, то разумееш, наколькі архіўная служба патрэбна людзям.
В. КОБЗУН, загадчыца раённага архіва па асабоваму складу.
Надрукавана ў №77 ад 07.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *