Юридическая консультация. Неплательщика алиментов найдут и в России.

Вопрос-Ответ Закон

Збег ад аліментаў у Расію?  І там адшукаюць
Штогод каля 450 рашэнняў беларускіх судоў аб спагнанні аліментаў накіроўваюцца ў Расійскую Федэрацыю. З Расіі ў Беларусь такіх рашэнняў паступае каля двухсот.
З 1 студзеня 2008 года дзейнічае пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб скарачэнні тэрмінаў і спрашчэнні працэдуры спагнання аліментаў з грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі гэтых краін. Дакумент нацэльвае абараняць інтарэсы дзяцей, спаганяць аліменты аператыўна, дакладна, своечасова.
Згодна з арт. 228 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, замежныя грамадзяне карыстаюцца ў нашай краіне правамі і нясуць абавязкі ў шлюбных і сямейных адносінах нараўне з грамадзянамі Беларусі. Так, беларуска мае права падаць іск аб спагнанні аліментаў з бацькі дзіцяці, які пражывае ў Расіі, у суд па месцы свайго жыхарства. Да іску трэба будзе прыкласці наступныя дакументы: копію іскавай заявы; копію пасведчання аб заключэнні шлюбу; копію аб нараджэнні дзіцяці; даведку аб саставе сям’і, даведку аб зарплаце адказчыка. І ў беларускім, і ў расійскім заканадаўстве ўстаноўлена агульнае правіла аб памеры аліментаў, якія спаганяюцца з бацькоў непаўналетніх дзяцей у працэнтных адносінах да даходаў.  Памер аліментаў можа быць зменшаны з улікам абставін, вызначаных заканадаўствам.
Згодна са шлюбна-сямейным заканадаўствам нашай краіны запазычанасць па аліментах вызначаецца зыходзячы з заробку (даходаў) атрыманага даўжніком за час, на працягу якога не рабілася спагнанне. Калі даўжнік у гэты перыяд не працаваў ці не былі прадстаўлены дакументы, пацвярджаючыя яго заробак (даход), запазычанасць вызначаецца зыходзячы з заробку (даходу), атрыманага ім да часу спагнання запазычанасці, але не ніжэй базавай велічыні, устаноўленай на момант вызначэння памеру запазычанасці. У выпадках, калі даўжнік не працуе, запазычанасць вызначаецца зыходзячы з яго заробку з апошняга месца работы, а пры адсутнасці звестак аб гэтым – з сярэдняй  зарплаты для дадзенай мясцовасці. Калі даўжнік не працуе і не мае грашовых сродкаў для выплаты запазычанасці, спагнанне запазычанасці можа быць звернута на маёмасць даўжніка.
А. ГІМБІЦКАЯ, судовы выканаўца суда Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №78 ад 11.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *