В Витебской области началось подключение тепла в социальных объектов

Актуалии Новости

Цяпло прыйдзе ў сады і бальніцы
У сацыяльных аб’ектах Віцебскай вобласці пачалося ўключэнне цеплазабеспячэння, паведаміў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама Анатоль Судак.
У сувязі са значным зніжэннем тэмпературы знешняга паветра распараджэннем аператыўнай групы аблвыканкама з 10 кастрычніка пачалося уключэнне ацяплення дзіцячых дашкольных устаноў, бальніц, радзільных дамоў, паліклінік і іншых сацыяльных аб’ектаў. Пры гэтым А. Судак адзначыў, “што гэта не аднамомантны працэс, таму цяпло ў іх можа з’явіцца ў бліжэйшыя некалькі дзён”.
На бягучым тыдні, па прагнозах сіноптыкаў, тэмпература паветра ў Віцебскай вобласці пачне няўхільна імкнуцца да нулявой адзнакі. “Таму, магчыма з 12 кастрычніка ў рэгіёне пачнецца паэтапнае падключэнне да цяпла жылога фонду”, — дадаў начальнік ВТА.
БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *