На работу в милицию приглашает Шумилинский РОВД

Общество

Прафесія — міліцыянер
На працягу кастрычніка-лістапада раённы аддзел унутраных спраў набірае новых супрацоўнікаў. Многія тэлефануюць у РАУС і задаюць пытанне, з якой адукацыяй можна стаць міліцыянерам. Зразумела, лепш мець юрыдычную адукацыю. Але паколькі ў РАУС многа службаў, сюды могуць уладкавацца мужчыны да трыццаці гадоў з любой вышэйшай адукацыяй. Калі за плячыма ў маладых людзей сярэдняя спецыяльная юрыдычная адукацыя, то яны таксама могуць працаваць ў міліцыі.
На сённяшні дзень у РАУС не хапае ўчастковых інспектараў, супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, інспектараў дарожна-патрульнай службы. Патрэбны аддзелу ўнутраных спраў і міліцыянер-вадзіцель. Дарэчы, на гэту пасаду можа прэтэндаваць малады чалавек і з сярэдняй адукацыяй.
Вядома, усе кандыдаты на службу ў РАУС павінны мець добрае здароўе, іх маральна-дзелавыя якасці павінны быць прыкладам для астатніх. Па пытаннях працаўладкавання трэба тэлефанаваць ў РАУС па нумары 4-17-62.
Ю. АРЛОЎ, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №80 ад 18.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *