«Не забудьте заплатить за телефон» … Кого-то это напоминание радует, кого-то – раздражает

Вопрос-Ответ Общество

“Не забудзьце заплаціць за тэлефон”
“Неяк забыла заплаціць за тэлефон, дзякуй сувязістам, што нагадалі — добрую паслугу ўвялі, карысную для людзей, падзякуйце сувязістам…”
“Я рэгулярна плачу за тэлефон, чаму ж кожны месяц раздаецца званок і мне зноў нагадваюць, каб я заплаціла, мяне гэта трывожыць і абражае…”
Такія вось супрацьлеглыя меркаванні па адной і той жа нагодзе атрымала наша рэдакцыя. За каментарыем мы звярнуліся ў раённы вузел электрычнай сувязі.
Як патлумачыў начальнік РВЭС Ю. Г. Маскалькоў, з мэтай пашырэння інфармацыйных паслуг для насельніцтва Белтэлекамам быў распрацаваны тэкст з нагадваннем пра своечасовую аплату паслуг сувязі. Такая інфармацыя падаецца аўтаінфарматарам не толькі ў нашым раёне, але па ўсёй рэспубліцы пасля 20 чысла кожнага месяца. Гэта было зроблена для таго, каб у імклівай спешцы часу чалавек не забыў зрабіць неабходныя аплаты і ў яго не адключылі тэлефон Белтэлекам ні ў якім разе не хацеў кагосьці пакрыўдзіць ці выказаць недавер, гэта было зроблена абсалютна з добрым намерам і ў большасці сваёй вітаецца насельніцтвам.
На пытанне, ці можна па жаданні абанента адключыць такую паслугу, Юрый Рыгоравіч паведаміў, што тэхнічна гэта дастаткова праблематычна, бо абаненты падключаны групамі па адной тысячы ў кожнай, спатрэбіцца шмат часу і ручной работы.
Ніна МАРТЫНАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *