Актуальное интэрвью: «Куда вы потратили 500 тысяч «овощных»?»

Актуалии Общество

А вы куды патрацілі 500 000 “бульбяных”?
У верасні пенсіянеры, а таксама работнікі бюджэтных і некаторых іншых арганізацый атрымалі матэрыяльную падтрымку – 500 тысяч рублёў. На што патрацілі грошы? Пра гэта мы пацікавіліся ў жыхароў раёна.
Валянціна Безгіна, г. п. Шуміліна:
– Грошы выкарыстала па прызначэнні – на бульбу. Купіла добрую, дамашнюю. Яе вырасцілі знаёмыя ў Навіках. Рэшту грошай аддала сыну-студэнту, ён вучыцца ў Мінску.
Святлана Кандраценка, а.-г. Мішневічы:
– Кожны год восенню купляю парасят. І сёлета купіла парсючка і свінку – вось і згадзіліся 500 тысяч.
Ніна Віднікевіч, в. Жданоўка:
– У сына сапсаваўся мабільны тэлефон, а без сотавай сувязі, самі ведаеце, цяпер як без рук. Таму дапамагла сыну купіць новы тэлефон.
Іван Рамановіч, в. Навікі:
– Планаваў у кастрычніку разам з дзецьмі нашай Навікоўскай школы паехаць на экскурсію ў Шклоў, Магілёў і Буйнічы. Таму грошы прыбярог для паездкі. І на білеты згадзіліся, і на сувеніры сабе і родзічам.
Марыя Сямёнава, г. п. Шуміліна:
– Для нас, пенсіянераў, самае важнае ў жыцці – гэта здароўе. А лекі такія дарагія. Калі атрымала пяцьсот тысяч, амаль усе іх пусціла на лякарствы. Грошай не шкадавала, купляла даражэйшыя лекі, думаю, можа дапамогуць лепш.
Марыя Закс, в. Мосарава:
– А я свае грошы патраціла на прадукты. Купіла некалькі кілаграмаў фаршу і кураціны, сметанковае масла, алей, макароны. Мне адной надоўга хопіць. Буду частаваць катлетамі і сваіх дачок, якія на выхадныя прыязджаюць з Віцебска.
Алеся Барысевіч, а.-г. Кардон:
– Матэрыяльнай падтрымцы была вельмі рада, таму што стрыечная сястра з Віцебска якраз выходзіла замуж. Вядома, і мяне запрасіла на вяселле. Так што грошы я патраціла на “надзел”.
Мікалай Варкулевіч, в. Бараноўскія:
– Грошы аддаў дачцэ і ўнучцы, якая вучыцца ў медыцынскім універсітэце.
Віктар Гарлачоў, а.-г. Крывое Сяло:
– А я грошы ячшэ не паспеў патраціць. Калі чэсна, дык увогуле не чакаў, што мне, школьнаму вартаўніку, будзе такая матэрыяльная падтрымка. Таму хочацца купіць нешта такое, каб запомнілася.
Таццяна, г. п. Обаль:
– Напэўна, многія мяне палічаць дзівачкай, але свае паўмільёна паклала на адкрыты раней рахунак “Беларусбанка”. Грошы збіраюся зняць у снежні, паеду на рынак купляць куртку.
Інтэрв’ю правяла
Ларыса ЗАЙЦАВА.



1 комментарий по теме “Актуальное интэрвью: «Куда вы потратили 500 тысяч «овощных»?»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *