Семинар идеологических работников прошёл на базе районной гимназии

Актуалии Общество

Пра традыцыі гімназіі і надзённыя пытанні
На базе Шумілінскай дзяржаўнай раённай гімназіі быў праведзены чарговы семінар ідэалагічнага актыву раёна.
Ля сельскага клуба ў Лескавічах гасцей чакала дырэктар установы Л. У. Маладзечкіна. Перад тым, як пачаць тэарэтычную частку мерапрыемства, Ларыса Уладзіміраўна азнаёміла з умовамі вучобы гімназістаў, а загадчык інтэрната гімназіі Ф. В. Кляшчонак паказаў інтэрнацкія пакоі, расказаў пра асаблівасці выхаваўчага працэсу ў пасляўрочны час.
Тэарэтычны блок пытанняў парадку дня семінара адкрыў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Анатоль Мікалаевіч  азнаёміў з сітуацый, якая склалася на адукацыйнай прасторы, расказаў, што за шэсць гадоў, колькі існуе Шумілінская раённая гімназія, калектыў дамогся добрага рэйтынгу ў вобласці.
Аб тым, як праводзіцца інфармацыйна-прапагандысцкая і культурна-масавая работа  ў гімназіі, данесла да ўдзельнікаў семінара Л. У. Маладзечкіна. Гімназія — тая ўстанова, куды прыходзяць з нязменнай матывацыяй на вучобу. Адсюль і патрабаванні да педкалектыву, да саміх вучняў. Трэба адзначыць, што з кожным годам выпускнікоў гімназіі, якія паступаюць у ВНУ, становіцца ўсё больш.  Тут рэалізоўваецца шэраг цікавых агульнагімназічных праектаў, сабраны багаты матэрыял для музея гімназіі, многія мерапрыемствы за гады існавання ўстановы перайшлі ў разрад традыцыйных. Гэта і Дзень сям’і, і вахта памяці, і КВЗ, і свята раённай гімназіі, і іншыя.
З пытаннямі аховы працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях азнаёміў прысутных галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. Ю. Крыўко. Гаворка вялася ў асноўным пра выкананне патрабаванняў Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўмацаванні працоўнай дысцыпліны.
Ад дырэктара Цэнтра пазашкольнай работы Р. А. Туманавай прысутныя даведаліся пра спецыфіку работы гурткоў, пра  накірункі ў рабоце ўстановы, пра высокі творчы патэнцыял калектыву цэнтра. Не абышла ўвагай  Раіса Аляксандраўна   міжнародныя праекты,  у рэалізацыі якіх самы чынны ўдзел прымаюць выхаванцы ЦПР з Шуміліна.
Аб рэалізацыі міні-праектаў, аб дабрачынных справах, аб   валанцёрскім руху гаворку вяла старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа В. М. Чыжыкава. Галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Т. В. Карлік, Л. В. Шаўцова, А. У. Мазанкоў азнаёмілі ўдзельнікаў форуму з выкананнем прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, давялі інфармацыю па сустрэчах адказных работнікаў райвыканкама з працоўнымі калектывамі, па падпісцы на перыядычны друк.
Вынікі семінара падвёў А. М. Зайцаў.
Мікалай МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *