В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Адбор кандыдатаў
Упраўленне Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці праводзіць адбор кандыдатаў (юнакоў) на вочную форму навучання ва ўстанову адукацыі “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь” па спецыяльнасці “эканамічнае права” для наступнага праходжання службы ў органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя па тэл.: 8-0212-42-50-99, 42-69-20.
За продаж аўтамабіляў
У верасні Наваполацкім міжраённым аддзелам УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да грамадзяніна К., які ў перыяд са студзеня па верасень 2011 года без рэгістрацыі ў якасці ІП незаконна купляў-прадаваў патрыманыя аўтамабілі (30 шт.) на тэрыторыі Беларусі. За такую дзейнасць “ілжэпрадавец” атрымаў  даход у асабліва буйным памеры — каля 1,000 млрд. рублёў.
Супраць лому…
У кастрычніку Аршанскім міжраённым аддзелам УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка (г. Орша, аптовы гандаль). Мужчына з 1 студзеня па 11 красавіка 2011 года, не маючы спецыяльнага дазволу, нарыхтоўваў лом і адыходы чорных і каляровых металаў з тым, каб пасля рэалізоўваць і атрымліваць даходы. Давесці свой злачынны намер да канца ІП не давялося: аўтамабіль, лом каляровага металу ў колькасці 24200 кг і лом чорнага металу ў колькасці 27063 кг былі затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Лом агульным коштам 54,467 млн. рублёў канфіскаваны ў даход дзяржавы.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *