У Мінску з’явілася алея, прысвечаная II Еўрапейскім гульням і 50-годдзю Цэнтральнага раёна сталіцы

Новости

Алея Еўрагульняў

У Мінску з’явілася алея, прысвечаная II Еўрапейскім гульням і 50-годдзю Цэнтральнага раёна сталіцы.
30 красавіка на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры адбылася закладка памятнай алеі, прысвечанай правядзенню ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў. У ходзе мерапрыемства з удзелам міністра спорту і турызму Беларусі Сяргея Кавальчука, дырэктара фонду “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года” Георгія Катуліна, рэктара БДУФК Сяргея Рэпкіна, кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Дзмітрыя Пятрушы было высаджана каля 100 дрэў і кустоў.
У закладцы алеі бралі ўдзел славутыя беларускія спартсмены, сярод якіх лепшы барэц вольнага стылю Аляксандр Мядзведь, фехтавальшчыца Алена Бялова, велагоншчык Уладзімір Камінскі. Каля пасаджаных дрэў усталяваныя памятныя шыльдачкі. Клопат за пасадкамі возьмуць на сябе студэнты ўніверсітэта.