День открытых дверей в Департаменте охраны

Молодёжь Общество

Прымерылі бронежылет і каску
Шумілінскае аддзяленне Дэпартаменту аховы Міністэрства ўнутраных спраў правяло 12 кастрычніка дзень адкрытых дзвярэй.
У гэты дзень кожны жадаючы мог прыйсці ў аддзяленне і атрымаць падрабязную інфармацыю пра яго дзейнасць, паглядзець на работу міліцыянераў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Такую магчымасць скарысталі вучні 11-га класа СШ №1. У вучэбным класе рабят сустрэў начальнік аддзялення капітан міліцыі Аляксандр Шумінскі. Ён расказаў школьнікам пра гісторыю ўтварэння службы аховы, яе станаўленне. Пасля экскурсу ў гісторыю старшакласнікі пазнаёміліся з работай пульта цэнтралізаванага назірання, куды паступаюць і рэгіструюцца сігналы трывогі з ахоўных аб’ектаў.
Старшы інспектар-інжынер лейтэнант міліцыі Аляксей Пятроў расказаў пра тэхнічныя складаемыя аддзялення аховы, пра абсталяванне ахоўнай сігналізацыяй жылых дамоў.
Вельмі зацікавіла вучняў работа кінолага з сабакам. Міліцыянер-кінолаг Сяргей Ярыга са сваім верным службовым сабакам прадэманстравалі навыкі агульнай дрэсіроўкі.
А старшы інспектар міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы лейтэнант міліцыі Вадзім Дашчэнка прадэманстраваў узбраенне і спецыяльныя сродкі, з якімі нясуць службу супрацоўнікі аховы. Рабяты мелі магчымасць усё разгледзець, памацаць і нават прымерыць бронежылет і каску.
Адзінаццацікласнікам вельмі спадабалася экскурсія. І хто ведае, можа  ў хуткім часе хто-небудзь з гэтых школьнікаў апране форму і пойдзе на барацьбу са злачынствам. Выбар за вамі, моладзь!
А. ШУМІНСКІ, начальнік аддзялення Дэпартамента аховы.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *