II Еўрапейскія гульні: падрыхтоўка

Новости

Каманда Беларусі
Адбылося пасяджэнне выканкама НАК Беларусі. Адным з асноўных пытанняў стала зацвярджэнне складу беларускай спартыўнай дэлегацыі на II Еўрапейскіх гульнях. Плануецца, што ў мультыспартыўным форуме, які пройдзе ў беларускай сталіцы з 21 па 30 чэрвеня, у 15 відах спорту прымуць удзел 227 спартсменаў. Адбор на II Еўрапейскія гульні праводзіўся па ўсталяваных еўрапейскімі федэрацыямі па відах спорту крытэрыях. Імянны склад беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях будзе абнародаваны пазней, з улікам выканання спартсменамі планавых заданняў і вынікаў, паказаных на адборачных спаборніцтвах.
Інфакропкі
У Мінску падчас II Еўрапейскіх гульняў адкрыецца 20 дадатковых інфакропак для турыстаў, першыя з іх запрацуюць ужо 19 чэрвеня.
Яны размесцяцца як у месцах правядзення спаборніцтваў, так і ў раёне асноўных транспартных хабаў. Валанцёры прапануюць усім жадаючым рэкламныя і інфармацыйныя матэрыялы, бясплатныя турыстычныя карты, дзе пазначаны культурныя і гістарычныя месцы і славутасці горада, падкажуць, як дабрацца да гасцініцы або спартыўных аб’ектаў. Інфакропкі каля спарткомплексаў будуць працаваць па раскладзе спаборніцтваў, у раёне аб’ектаў транспартнага абслугоўвання (на вакзалах, аэрапорце) яны адкрыюцца за некалькі дзён да пачатку гульняў і закрыюцца праз некалькі дзён пасля іх завяршэння.
Гасцініцы
Сталічныя гасцініцы ў залежнасці ад катэгорыі нумароў прапануюць гасцям II Еўрапейскіх гульняў размяшчэнне ад  15 да 500-600 долараў ЗША ў суткі. Усяго ў Мінску налічваецца 52 гасцініцы і пяць хостэлаў на 6 тыс. нумароў з аднаразовай умяшчальнасцю каля 10 тыс. чалавек.
Для пражывання кліент-груп афіцыйных асоб гульняў вызначаны 31 гасцінічны комплекс на 5 тыс. нумароў. Зараз ідзе пацвярджэнне броні з боку замежных гасцей. Акрамя таго, гасцініцы як напрамую, так і праз турыстычныя агенцтвы пакетным прынцыпам рэалізуюць свабодныя гасцінічныя нумары.
Як паведамлялася раней, з суб’ектамі гаспадарання падпісаны мемарандум аб стрымліванні тарыфаў на паслугі. Так, кошты ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў не павінны павялічыцца больш чым на 10% у параўнанні з дзеючымі на 1 чэрвеня 2018 года.
“Гульні. Игры. Games”
Маштабны выставачны праект “Гульні. Игры. Games”, які адкрыўся ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Ноч музеяў, 18 мая, стане адной з найбольш яркіх экспазіцый у рамках культурнай праграмы II Еўрапейскіх гульняў.
Спорт у мастацтве – тэма вечная. З часоў антычнасці традыцыі сумленных спартыўных спаборніцтваў, культ здзейсненага, фізічна развітога цела, былі прадметамі інтарэсаў мастакоў. Адроджаная ў пачатку ХХ стагоддзя спартыўная тэматыка актуальная і ў сучасным мастацтве. Выстава прапануе гледачу прасачыць шырокую палі-фанію эмоцый спартыўных спаборніцтваў: цяжкасць і драматызм барацьбы і моманты чыстых перамог, эмацыйныя выбухі захаплення і моманты матчаў і трэніровак,  імклівасць і энергію спорту, выяўленыя ў сімва-лічных кампазіцыях.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №39 ад 21. 05. 2019 г.