Хотите стать водителем? Райвоенкомат приглашает на учёбу.

Общество Официально

Шумілінскі раённы ваенны камісарыят праводзіць набор вучэбных груп ДТСААФ усіх аўташкол вобласці з ліку грамадзян прызыўнога ўзросту (18-27 год), годных па стану здароўя для службы ва Узброеных Сілах.
Умовы абучэння: заняткі праводзяцца штодзённа з панядзелка па пятніцу ў вячэрні час; тэрмін навучання – 4,5 месяца. Пасля заканчэння вучобы – абавязковая адпраўка ў воінскія часці. У ПУП “Лепельская АШ” магчыма прадастаўленне жылля на час абучэння за наяўны разлік, у астатніх аўташколах жыллё на час абучэння не прадастаўляецца.
Магчыма абучэнне беспрацоўных прызыўнікоў, годных па стану здароўя для службы ва Узброеных Сілах, па спецыяльнасці “вадзіцель катэгорыі “В”, “С” праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама ў вучэбна-курсавым камбінаце г. Віцебска. Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат.  За час вучобы выплачваецца стыпендыя.
Даведкі па тэлефоне: 4-15-32,4-14-34.
А. ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар Шумілінскага раённага ваеннага камісарыята.
Надрукавана ў №84 ад 01.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *