Актуальная тема. Учимся пользоваться электронагревателями

Бяспека

Вучымся карыстацца электраабагравальнікам
З пачаткам восені людзі ўсё часцей выкарыстоўваюць электраабагравальнікі: электракаміны, масляныя абагравальнікі, электраканвектары. Гэта даволі зручныя і простыя ў карыстанні памочнікі. Яны здаюцца нам больш бяспечнымі, да прыкладу, за тое ж пячное ацяпленне. Але пры няўмелым ці неасцярожным абыходжанні прыборы могуць даставіць чалавеку нямала праблем.
Каб не здарылася няшчасця, трэба выконваць наступныя патрабаванні пажарнай бяспекі:
не ўстанаўлівайце электраабагравальнікі паблізу лёгказагаральных прадметаў;
каб пазбегнуць перагрэву, не закрывайце шчыліны верхняй рашоткі канвектара;
не ўстанаўлівайце каміны ў памяшканні, дзе могуць быць пары бензіну, растваральнікаў;
не дапускайце маленькіх дзетак да ўключаных у сетку электрапрыбораў;
не ўключайце ў адну разетку з электраабагравальнікам іншыя прыборы;
не вешайце бялізну, іншыя рэчы для сушкі на электраабагравальнікі;
не пакідайце прыборы, уключаныя ў сетку, без нагляду.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №84 ад 01.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *