В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Маніторынг паказаў…
Праведзены маніторынг стану спажывецкага рынку вобласці. Адзначана, што ў 3 квартале 2011 года ва ўсіх 67 правераных гандлёвых аб’ектах устаноўлены парушэнні заканадаўства пры абслугоўванні спажыўцоў, прычым у 44 аб’ектах не захоўваліся патрабаванні да якасці рэалізуемых тавараў, забракавана тавараў на суму 2,9 мільярда рублёў; у 41 — парушаліся санітарныя нормы і правілы пры захоўванні і рэалізацыі харчовых тавараў, шмат выпадкаў, калі не вытрымліваўся асартыментны пералік, парушаўся парадак водпуску тавараў.
У жніўні праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па аналізу гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва аўтамагазінамі ў Браслаўскім, Лепельскім і Міёрскім райспажыўтаварыствах. Адзначана, што разнастайнасцю тавараў аўтамагазіны не вызначаліся. У адным выпадку  не было выбару каўбасных вырабаў, у іншым — малака паніжанай тлустасці або завозілі нятаннае малако (“Савушкін прадукт” коштам 3170 рублёў за 1 літр) пры кошце малака з ААТ “Малако”, г. Віцебск тлустасцю 3,2% 1880 рублёў. Здараецца так, што да жыхароў апошняга пункта ў маршруце аўталаўка не даходзіла, і даводзілася вяскоўцам хадзіць праз поле ў суседнюю вёску. Адсюль просьба пачынаць нейкі час продаж тавараў менавіта з гэтай аддаленай вёскі.
Два аўтамагазіны Міёрскага райспажыўтаварыства не захоўвалі элементарныя нормы санітарыі: паліцы, на якіх ляжалі тавары, былі брудныя, у аднаго з вадзіцеляў-касіраў не было кнігі скаргаў і прапаноў.
Па выніках маніторынгу да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 9 чалавек, аналітычная інфармацыя накіравана Старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.
То надбаўкі завышаны,  то рыба псуецца
Праведзена праверка арганізацыі гандлю прадуктамі харчавання прыватнымі гандлёвымі прадпрыемствамі вобласці і акцыянернымі таварыствамі. Выяўлены шэраг сур’ёзных заўваг і хібаў. У адной прыватнай фірме гранічна завышаліся гандлёвыя надбаўкі, у другой  цана ставілася без уліку аптовых надбавак пастаўшчыка, дзе-нідзе не вытрымліваўся рэжым захоўвання рыбы, іншай прадукцыі, якая хутка псуецца, прадаваліся тавары з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці, парушаліся санітарныя нормы. Вось адзін прыклад. У закусачнай “Вікторыя” г. Полацка 97 катлет курыных рубленых (паўфабрыкаты) захоўваліся пасля заканчэння тэрміну на працягу 5 гадзін (нарматыўны тэрмін прыгоднасці 12 гадзін).
Па выніках праверак у 3 квартале да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 108 правапарушальнікаў (накладзена штрафаў на суму 12,9 мільёна рублёў), да дысцыплінарнай адказнасці — 76, у тым ліку трое звольнены.
Павінен быць  парадак
У некаторых гаспадарках Лепельскага і Дубровенскага раёнаў праведзена праверка тэрыторый жывёлагадоўчых ферм, механічныя майстэрні, іншыя вытворчыя аб’екты. У адным КУСГП на Дубровеншчыне загоны на ферме не былі ачышчаны ад гною, ля другой валяліся рэшткі кармоў, тэрыторыя не была абкошана. У ААТ “Лепельаграсэрвіс” ад нахільнага транспарцёра больш за 5 гадоў не вывозіўся гной, расцякаўся па тэрыторыі, густа парос пустазеллем.
Матэрыялы кантрольных мерапрыемстваў накіраваны для рэагавання ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання  двух названых райвыканкамаў.
Вярнуў грошы і раскаяўся
Студэнт завочнага аддзялення Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта  ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Ён прадаваў з выкарыстаннем  падкантрольных яму банкаўскіх электронных пластыкавых картачак ААТ “ААБ Беларусбанк” (за беларускія рублі) электронныя грошы сістэмы “Webmoney”, намінаваныя ў валюце. Праз інтэрнэт ён за ўзнагароджанне выдаваў права доступу да дадзеных для капіравання фільмаў фізічным асобам. У выніку незаконна атрымаў даход у суме больш за 80 мільёнаў рублёў.
У кастрычніку бягучага года пракурор Віцебскай вобласці спыніў расследаванне крымінальнай справы ў сувязі з пагашэннем дзяржаве незаконна атрыманых даходаў і раскаяннем мужчыны ва ўчыненым.
Надрукавана ў №84 ад 01.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *