Подростковый вандализм. Кто виноват? Что делать.

Общество

Чарапаху выратавалі. А як ратаваць душы?
Цудоўны сонечны дзень чацвярга 27 кастрычніка адразу ж спахмурнеў, калі давялося стаць сведкай “аперацыі па ратаванні чарапахі”. Праводзілі яе работнікі камунгасу. Назіраць за тым, што адбывалася, было вельмі крыўдна. Крыўдна за дарэмныя старанні людзей зрабіць наш парк прывабным для адпачынку. Крыўдна, што ў камунгасаўцаў поўна спраў па падрыхтоўцы гаспадаркі да зімы, а яны вымушаны (ўжо ў каторы раз!) выцягваць казачных персанажаў з вадаёма. Крыўдна за бяздушных адмарозкаў, якім, па ўсяму бачна, прыемна рабіць паскудствы. Крыўдна за іх бацькоў, якія не выхавалі ў дзецях чалавечыя пачуцці… Крыўдна…
І так хочацца, каб знайшлі гэтых ашалелых вар’ятаў. І каб прывялі іх у парк, калі там будзе многа народу, і прымусілі іх паглядзець людзям у вочы. Каб яны ў поўнай меры адказалі за знішчаныя працу і прыгажосць у парку, за зламаныя пралёты новай агароджы па вуліцы Сіпко. Каб атрымалі яны пакаранне за матэрыяльны і маральны ўрон, нанесены гэтымі хуліганскімі дзеяннямі, не толькі ЖКГ, а і ўсім жыхарам райцэнтра.
Вельмі крыўдна, што няма сучаснай сістэмы відэаназірання ў гэтым грамадскім месцы, што парк і алея герояў вайны не асвятляюцца, што не праязджаў у гэты момант міліцэйскі патруль…
Але ёсць надзея, што знойдуцца сведкі, хто бачыў вандалаў і зможа (ананімнасць гарантуецца) падказаць работнікам камунгасу і міліцыі. Падказаць не толькі таму, што трэба пакараць вінаватых, а можа яшчэ не ўсе ў гэтай кампаніі зусім згубленыя, можа яшчэ ёсць магчымасць ратаваць чыюсьці заблукаўшую душу?
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №84 ад 01.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *