Областной праздник юмора «Смеяться не грех» приглашает посмеяться 11-12 ноября в Шумилинский ГДК

Актуалии Грамадства Культура

Запрашае свята гумару
11-12 лістапада Шумілінскі ГДК запрашае на ХІ свята народнага гумару “Смяяцца не грэх” з удзелам тэатраў мініяцюр, індывідуальных выканаўцаў, клубаў беларускай нацыянальнай кухні, харэаграфічных калектываў Віцебскай вобласці.
У праграме:
11 лістапада (пятніца)
10.30 – адкрыццё выставы-кірмашу “Купляй наша”; выставы гумарыстычных парадыйных карцін (хардпосцераў, тантамарэсак) “Карыкатуры з натуры”.
11.30 – урачыстае адкрыццё свята нумару “Смяяцца не грэх”.
11.40 – пачатак конкурсных праграм. Удзельнічаюць калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Браслава, Лепельскага раёна, Багушэўска, Падсвілля, Гарадка, Лёзна, Полацкага раёна, Віцебскага каледжа мастацтваў, Язвіна, Башні (Шумілінскі раён).
12 лістапада (субота)
10.00 – працяг работы выставы-кірмашу “Купляй наша”; выставы гумарыстычных парадыйных карцін (хардпосцераў, тантамарэсак) “Карыкатуры з натуры”.
10.30 – працяг конкурсных выступленняў. Удзельнічаюць калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Глыбокага, Расон, Рубы, г. Віцебска, Верхнядзвінска, Міёр, Лепеля, Бешанковіч, Шуміліна.
12 лістапада Шумілінскі ГДК запрашае на гала-канцэрт лепшых калектываў і індывідуальных выканаўцаў свята, узорнага харэаграфічнага калектыву “ВераНіка” з г. Глыбокага.
Пачатак – 17.00. Кошт білета 10 000 руб.
Даведкі па тэлефонах: 4-19-85, 4-18-69.
Надрукавана ў №84 ад 01.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *